Кормораздатчик мобильный электрифицированный: схема и процесс работы устройства...
Индивидуальные и групповые автопоилки: для животных. Схемы и конструкции...
Топ:
Основы обеспечения единства измерений: Обеспечение единства измерений - деятельность метрологических служб, направленная на достижение...
Организация стока поверхностных вод: Наибольшее количество влаги на земном шаре испаряется с поверхности морей и океанов...
Установка замедленного коксования: Чем выше температура и ниже давление, тем место разрыва углеродной цепи всё больше смещается к её концу и значительно возрастает...
Интересное:
Средства для ингаляционного наркоза: Наркоз наступает в результате вдыхания (ингаляции) средств, которое осуществляют или с помощью маски...
Распространение рака на другие отдаленные от желудка органы: Характерных симптомов рака желудка не существует. Выраженные симптомы появляются, когда опухоль...
Принципы управления денежными потоками: одним из методов контроля за состоянием денежной наличности является...
Дисциплины:
2024-02-15 | 60 |
5.00
из
|
Заказать работу |
Содержание книги
Поиск на нашем сайте
|
|
Пачынаецца з глубокага вывучэння агульнанацыянальных элементау, якія есць у мясцовасці генезіса абрада, этымалогіі назвы і тэндэнцыі яго гістарычнага развіцця. Пры гэтым аналізе неабходна улічываць першасную гаспадарчую практычную аснову свята, а затым яго языцніцкія, хрысціянскія і савецкія напластаванні. Пры гісторыка-рэтраспектыуным аналізе неабходна раскрыць агульна-нацыянальны від абраду, уплыу на яго структуру з боку іншых культур, а так сама высвейтліць рэгіянальныя, тэрытаріяльныя месцы правядзення абраду. Робячы распрацоуку любога абрада с пачатку трэба звярнуць увагу на літаратурныя крыніцы фальклорнага і этнаграфічнага характару 19 ст., улічваючы тое, што у сучасны час праблемай №1 з’яуляецца аднауленне рэгіянальнага фальклора, то пры працы з літаратурай трэба звяртаць увагу на мясцовыя традыцыі. У гэтым накірунку патрэбна рабіць наступныя работы :
1)Паставіць мэту, вызначыць для сябе, якая гэта будзе форма увасаблення: рэстаурацыя, рэканструкцыя ці трансфармацыя; у якім месцы будзе адбывацца свята (у музеі, у закрытым памяшканні, на плошчы і.т.д.)
.2) З серыі БНТ выпісаць па выбранаму абраду песні, прыпеукі, казкі, лічылкі і г.д., рытуалы, звычаі, якія вызначаны навукоуцамі са сваей мясцовасці.
3) Правесці фальклорна-этнаграфічнае апытванне носьбітау фальклору гэтай мясцовасці у старэых жыхароу, якія яшчэ памятаюць традыцыі.
4) Прагледзіць гэты абрад у выкананні некалькіх калектывау і зрабіць аналіз сваіх назіранняу.
5) З мясцовых газет, літаратурных зборнікау, часопісау трэба выпісаць літаратурныя і музычныя творы сучасных аутарау пра гэта свята.
Такім чынам прааналізаваушы гісторыю станаулення абрада і яго сучасны стан; выпісаушы з літ-ных крыніц усе, што тычыцца вашага рэгіена па святу (абраду) мы маем поуную карціну традыцый яго развіцця у выбранай мясцовасці. Гэта дае нам магцымасць і навукова-абгрунтаваную падставу для работы над сцэнарыем абраду.
Распрацоука сцэнарыя народнага свята (абраду) уключае у сабе:
1) Высветліць, што будзе адбывацца: тыповае абрадавае, масавае ці сцэнарнае дзеянне.
2) Выявіць тое кананізаванае драматычнае русла, у рамках якога развіваецца народная традыцыя: вызначыць тэму, ідэю, структуру абрада, сцэнарна-рэжысерскі ход і кампазіцыйную пабудову, увасобіць гэта у літаратурнай аснове. Прыступаючы да распрацлукі рэжысер павінен высветліць: звышзадачу і скразное дзеянне, выявіць мастацкі вобраз у мастацка-дэкаратыуным вырашэнні, музычным і пластычным. Падзяліць на эпізоды і вызнацыць задачы выканауцау, распрацаваць мізансцэны. Вызначыць прыемы актывізацыі гледачоу, звярнуць увагу на тлумачэнне вядучымі семантыкі і сімволікі.
|
Пры рабоце з выканауцамі у застольны перыяд трэба:
А) дакладнае веданне усімі удзельнікамі семантыкі абрадавых дзей.
Б) выпрацоука народнага манеру спевау.
В) Мізансцэнірованне абраду згодна народных традыцый.
Г) Ппадтэкста другога плана і маналога (вызначаны згодна свята)
3)Занатаваць кампазіцыйную пабудову свята, якая была раней у гэтай мясцовасці, мясцовыя стравы, народныя гульні і забавы. Пры правядзенні (увасабленні) свята для народау сусвету – трэба улічваць традыцыі іншых народау, калі свята адбываецца у горадзе – трэба улічваць гарадскія традыцыі.
Толькі пры гэтых умовах народнае свята адначасова застанецца першародным і той жа час набудзе новыя фарбы, стане сродкамі захавання рэгіянальнай, святочнай традыцыі.
ЭТАПЫ ВЫВУЧЭННЯ РЭЖЫСЁРАМ ФАЛЬКЛОРНЫХ ТРАДЫЦЫЙ
1. Збор матэрыялу. Гісторыка-рэтраспектыўны навуковы аналіз.
Пачынаецца з вывучэння фальклорна-этнаграфічнай літаратуры мінулых стагоддзяў (19-нач.20ст.), гістарычных фактаў і падзей, працы ў архівах і г.д.
2. Збор фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў у пэўнай мясцовасці:
вывучэнне фальклорна-этнаграфічных і мастацкіх крыніц у выніку апытання носьбітаў фальклорных традыцый дадзенай мясцовасці (вусна-паэтычныя, музычныя, пластычна-харэаграфічныя творы: прыказкі, казкі, легенды, паданні, песні, танцы, карагоды, лічылкі, цвялілкі, музыка і г.д., якія традыцыйна выкарыстоўваліся ў дадзенай мясцовасці).
3. Складанне этнічна-фальклорнай апрацоўкі.
Апрацоўка і сістэматызацыя матэрыялаў. Напісанне сцэнара з улікам усіх асаблівасцяў фальклорных традыцый для дадзенай мясцовасці.
4. Увасабленне святая на аснове народнай мясцовай манеры выканання, мясцовай кампазізыйнай пабудовы, мясцовых гульняу, абрадау, рэтуалау і танцау.
|
|
|
История развития хранилищ для нефти: Первые склады нефти появились в XVII веке. Они представляли собой землянные ямы-амбара глубиной 4…5 м...
Индивидуальные и групповые автопоилки: для животных. Схемы и конструкции...
История развития пистолетов-пулеметов: Предпосылкой для возникновения пистолетов-пулеметов послужила давняя тенденция тяготения винтовок...
Типы оградительных сооружений в морском порту: По расположению оградительных сооружений в плане различают волноломы, обе оконечности...
© cyberpedia.su 2017-2024 - Не является автором материалов. Исключительное право сохранено за автором текста.
Если вы не хотите, чтобы данный материал был у нас на сайте, перейдите по ссылке: Нарушение авторских прав. Мы поможем в написании вашей работы!