Типы оградительных сооружений в морском порту: По расположению оградительных сооружений в плане различают волноломы, обе оконечности...
Наброски и зарисовки растений, плодов, цветов: Освоить конструктивное построение структуры дерева через зарисовки отдельных деревьев, группы деревьев...
Топ:
Теоретическая значимость работы: Описание теоретической значимости (ценности) результатов исследования должно присутствовать во введении...
Марксистская теория происхождения государства: По мнению Маркса и Энгельса, в основе развития общества, происходящих в нем изменений лежит...
Комплексной системы оценки состояния охраны труда на производственном объекте (КСОТ-П): Цели и задачи Комплексной системы оценки состояния охраны труда и определению факторов рисков по охране труда...
Интересное:
Национальное богатство страны и его составляющие: для оценки элементов национального богатства используются...
Принципы управления денежными потоками: одним из методов контроля за состоянием денежной наличности является...
Лечение прогрессирующих форм рака: Одним из наиболее важных достижений экспериментальной химиотерапии опухолей, начатой в 60-х и реализованной в 70-х годах, является...
Дисциплины:
2024-02-15 | 62 |
5.00
из
|
Заказать работу |
Содержание книги
Поиск на нашем сайте
|
|
Інжынер і тэарэтык артылерыі, мысліцель-гуманіст. Паходзіў з роду дробных князёў Семяновічаў, якія ў 14-16 ст. валодалі землямі на Віцебшчыне. Вучыўся ў Віленскай акадэміі. У Нідэрландах С. атрымаў магчымасць пазнаёміцца з багатай еўрапейскай літаратурай пра артылерыю, піратэхніку, з кнігамі па гісторыі і культуры. Назапасіўшы практычны вопыт, распачаў свае ўласныя доследы з мэтай спасцігнуць "таямніцы парахавых сіл", авалодаць майстэрствам артылерыі і піратэхнікі. Настойліва вывучаў механіку, гідраўліку, пнеўматыку, грамадзянскую і ваенную архітэктуру, а таксама фізіку, хімію, матэматыку, асвоіў такія важныя рамёствы, як разьба па дрэве і метале, адліўка гармат з металаў і інш. Ёсць падставы меркаваць, што кароль Рэчы Паспалітай Уладзіслаў ІV апекаваў таленавітага феерверкера і даваў патрэбныя сродкі, каб С. меў магчымасць вывучаць зброю ў еўрапейскіх арсеналах. У 1646 кароль адклікаў С. з Нідэрландаў і прызначыў яго інжынерам у кароннай артылерыі. С. праводзіў эксперыменты па вонкавай і ўнутранай балістыцы, рабіў шматлікія запускі ракет. Гэтая прадмова дагэтуль застаецца апошнім дакументальным сведчаннем жыцця С. Існуюць розныя версіі аб прычынах яго смерці, адной з якіх (паводле А.Штэрнфельда) магло быць забойства рамеснікамі-піратэхнікамі за тое, што ў кнізе ён выдаў сакрэты і таямніцы свайго майстэрства. Кніга С., перакладзеная на нямецкую, англійскую, галандскую, дацкую і інш. мовы, на працягу паўтара стагоддзя была адной з найважнейшых у Еўропе навуковых прац па артылерыі і піратэхніцы. С. падрыхтаваў да друку і другую частку сваёй працы, аднак выдаць не паспеў; захаваліся толькі звесткі пра існаванне такога рукапісу ў бібліятэцы Артылерыйскага музея ў Пецярбургу. У бібліятэцы Варшаўскага ліцэя (паводле сведчання гісторыка польскай літаратуры Фелікса Бянтоўскага) знаходзіўся бюст С., на якім ён паказаны з ордэнскай стужкай і ордэнам Зоркі на грудзях. Мяркуюць, што гэтым ордэнам вучоны быў узнагароджаны галандцамі за сваю выдатную працу "Вялікае мастацтва артылерыі", а магчыма, і за ўдзел у аблозе г. Гульста.
|
Звяртае на сябе ўвагу высокі ўзровень агульнай культуры С., які добра ведаў і антычную літаратуру, і сучасныя яму тэхнічныя дасягненні, і . працы тагачасных еўрапейскіх аўтараў, што выдаваліся на нямецкай, грэчаскай, лацінскай і інш. мовах. Польскі гісторык Г.Новак падлічыў, што ў кнізе С. цытуюцца больш за 200 аўтараў, выкарыстана каля 260 твораў, пераважна старажытныя трактаты, каля 40% складаюць кнігі эпохі Адраджэння і Новага часу; шырока выкарыстаны творы Платона, Арыстоцеля, Сенекі, Эўкліда, Архімеда, Апалона з Пергама, знакамітых сярэдневяковых даследчыкаў, медыцынская і прыродазнаўчая літаратура, выданні па земляробстве, хіміі, тэхніцы, гісторыі. Але галоўнай адзнакай шматграннай даследчыцкай дзейнасці і творчых пошукаў С. было пачуццё чалавечай годнасці і прыналежнасці да роднай зямлі, глыбокае веданне яе жыццёвых патрэб і інтарэсаў. Асноўную мэту выдання кнігі ён бачыў у тым, каб зрабіць паслугу сваей радзіме і сваім суайчыннікам, "якія заўседы выяўлялі вялікую схільнасць да гэтай навукі і якія цанілі яе болей, чым іншыя галіны вайсковай навукі".
Сам С. дамогся рэальных поспехаў менавіта таму, што яго высновы грунтаваліся не на агульнафіласофскіх рэчах аб праблемах руху, а на тэарэтычнай і матэматычнай інтэрпрэтацыі атрыманых ім доследных звестак. У гэтым дачыненні характэрнымі з’яўляюцца вынікі праведзеных ім доследаў па стральбе з гармат, зараджаных двума ядрамі, на аснове якіх ён фармулюе закон абсалютнага няпругкага сутыкнення аднолькавых па велічыні, форме і рэчывах целаў "У цэлым жа, - піша С. , - ніякі рух не знікае, а толькі ад аднаго прадмета пераходзіць да другога. Таму адно і другое целы будуць рухацца адначасова, аднак у два разы павольней, чым да гэтага". Амаль за 35 гадоў да ўвядзення Лейбніцам паняцця "кінетычнай энергіі", зыходзячы з назіранняў за работай майстраў-ракетчыкаў пры запаўненні порахам ракеты, С. прыйшоў да высновы, што пры аднолькавай вуглавой скорасці лінейная скорасць молата прапарцыянальна квадрату даўжыні ручкі першай ступені вагі. Сустракаюцца ў яго кнізе і тыпова схаластычныя разважанні, асабліва ў спробах тлумачэння з’яў і працэсаў, разуменне якіх ляжала далёка па-за межамі тагачаснай навукі. Але ад большасці сваіх сучаснікаў і папярэднікаў. С. адрознівала паслядоўная апора на дослед, эксперымент пры вывучэнні і тлумачэнні з’яў, за якімі вядзецца назіранне. Так падыходзіў ён і да выкладання тэарэтычных палажэнняў і метадаў вызначэння калібру гармат, радыўсаў і вагі ядраў у залежнасці ад матэрыялаў, да раскрыцця хіміі і тэхналогіі вырабу розных гатункаў пораху, спосабаў праверкі яго баявых якасцей і захоўвання. Глыбока аналізаваў С. метады разліку разнастайных тыпаў ракет, што выкарыстоўваліся і ў вайсковай справе, і на цывільныя патрэбы. Ён даў апісанне канструкцый і спосабаў вырабу некалькіх дзесяткаў тыпаў ракет, у т.л. ракет з хвастатымі стабілізатарамі-крыламі, ракет, якія запускаліся са спецыяльных станкоў і інш. Асабліва цікавыя для сучасных гісторыкаў навукі і тэхнікі звесткі пра састаўныя (вязкі ракет) і шматступенныя ракеты. Некаторыя з апісаных С. ракет былі вядомы яму з літаратурных крыніц, многія, у т.л. і шматступенныя ракеты, прапанаваны ім упершыню. Да вывучэння канструявання розных тыпаў ракет ён падыходзіў гэтак сама, як і да іншых пытанняў, што разглядаліся ў кнізе, - не як рамеснік, а як вучоны-прыродазнавец, эксперыментатар і практык. Погляды С. на прычыны руху ракеты, паводле яго сведчанняў, павінны былі быць выкладзены ў другой, страчанай частцы кнігі "Вялікае мастацтва артылерыі". Тут ён меркаваў зрабіць экскурс у гісторыю старажытнай ваеннай тэхнікі, сучасных яму сухапутных і марскіх гармат, апісаць працэс іх абслугоўвання, выкарыстання і спосабы абароны ад нападу праціўніка, архітэктурныя формы і тэхналогію пабудовы артылерыйскай тэхнікі. Згадваў ён і пра намер прысвяціць спецыяльны раздзел свайму новаму вынаходству, "у якім змешчаны ўсе нашы веды" і якое "перасягае шмат якія іншыя прыстасаванні і замяняе іх усе". Мяркуючы па ўсім, С. была вынайдзена аптычна-механічная прылада накшталт нівеліра, бусолі ці кіпрэгеля ўніверсальнага характару. Ён меўся таксама разабраць шмат якія геаметрычныя праблемы, астранамічныя і геаграфічныя пытанні. "Як толькі ўсё гэта, - пісаў С., - у адпаведных месцах дойдзе да свядомасці кожнага, тады адбудзецца вера ў мае словы". Навуковыя працы і эксперыменты С. на многія гады прадвызначылі шляхі развіцця еўрапейскай артылерыі, былі з вялікай цікавасцю і ўвагай сустрэты ў Еўропе. А яго гуманістычны светапогляд, рашучае адмаўленне войнаў як найвялікшага няшчасця для чалавецтва служылі ўзорам высокай маральнасці і грамадзянскай адказнасці для многіх пакаленняў даследчыкаў і вучоных.
|
|
|
|
Двойное оплодотворение у цветковых растений: Оплодотворение - это процесс слияния мужской и женской половых клеток с образованием зиготы...
Индивидуальные и групповые автопоилки: для животных. Схемы и конструкции...
Организация стока поверхностных вод: Наибольшее количество влаги на земном шаре испаряется с поверхности морей и океанов (88‰)...
Автоматическое растормаживание колес: Тормозные устройства колес предназначены для уменьшения длины пробега и улучшения маневрирования ВС при...
© cyberpedia.su 2017-2024 - Не является автором материалов. Исключительное право сохранено за автором текста.
Если вы не хотите, чтобы данный материал был у нас на сайте, перейдите по ссылке: Нарушение авторских прав. Мы поможем в написании вашей работы!