Типы сооружений для обработки осадков: Септиками называются сооружения, в которых одновременно происходят осветление сточной жидкости...

Опора деревянной одностоечной и способы укрепление угловых опор: Опоры ВЛ - конструкции, предназначен­ные для поддерживания проводов на необходимой высоте над землей, водой...

Тэма 7. Культурныя сувязі перыяду сусветнай каланіяльнай сістэмы (1870-1945)

2024-02-15 52
Тэма 7. Культурныя сувязі перыяду сусветнай каланіяльнай сістэмы (1870-1945) 0.00 из 5.00 0 оценок
Заказать работу

Вверх
Содержание
Поиск

1. Стварэнне каланіяльных імперый і культурныя наступствы імперыялізму.

2. Першыя пастаянныя культурныя ўстановы за мяжою.

3. Выяўленчае мастацтва як прыклад культурных уплываў.

4. “Культурная прапаганда” 1914-1945 гг.

5. Кемалізм у Турцыі як прыклад еўрапейскага культурнага ўплыву.

 

1. У эпоху позняга Новага часу, якую яшчэ называюць перыядам імпэрыялізму, становіцца відавочным, што культура, міжкультурныя камунікацыі могуць стаць важнай часткай міжнародных адносін, гнуткім і вельмі эфектыўным інструментам у вырашэнні палітычных і эканамічных пытанняў.

Каланіяльная экспансія, распачатая заходнімі дзяржавамі ў 50-я гг. XIX ст., была актыўна працягнутая ў 1880-1890-я гг. Яе ідэалагічным абгрунтаваннем сталі тэорыі сацыяльнага дарвінізму і расізму. Яны «здымалі» тыя маральныя перажыванні, якія бянтэжылі еўрапейцаў у ходзе заваёў сярэдзіны стагоддзя.

У апошняй чвэрці XIX ст. адбываецца стварэнне сусветнай каланіяльнай сістэмы. З 1870-х гг. стала афіцыйна ўжывацца паняцце «Брытанская імперыя». 1880-1890 гг. сталі часам актыўнага фарміравання французскай каланіяльнай імперыі. Да пачатку Першай сусветнай вайны склалася сістэма калоній Германіі. Актыўную каланіяльную палітыку на мяжы стагоддзяў праводзіла Японія. У пачатку ХХ ст. другой каланіяльнай імперыяй пасля Вялікабрытаніі была Расія.

Паралельна з працэсам каланізацыі ішоў другі геапалітычны працэс – дэкаланізацыя. Краіны Лацінскай Амерыкі, набыўшы палітычны суверэнітэт, трапілі ў эканамічную залежнасць у першую чаргу ад ЗША і Вялікабрытаніі

Культура як інструмент згуртавання народаў Брытанскай імперыі была неад'емнай часткай палітыкі брытанскага каланіялізму. Менавіта каланіяльная палітыка Брытанскай імперыі ў галіне культуры стала падставай для з'яўлення ў XIX стагоддзі тэрміна «культурны імперыялізм».

Ён характарызуецца выкарыстаннем палітычнай і эканамічнай улады для насаджэння і распаўсюджвання каштоўнасцяў сваёй культуры і грэбаваннем да каштоўнасцяў іншай культуры.

Імперыялізм прывёў да страты ідэнтычнасці і традыцыйных каштоўнасцеў карэнных народаў і рэалізацыі стандартаў паводзін, адукацыі і менталітэту каланізатараў. Гэта таксама прывяло да прыняцця дамінуючых моў (асабліва ангельскай, французскай, іспанскай і рускай). Хрысціянскія рэлігіі (каталіцкая, англіканская, пратэстанцкая, праваслаўе і т. д.) замянілі перакананні, якія раней існавалі ў многіх частках Афрыкі, Азіі, Новага Свету або былі аб'яднаны з гэтымі перакананнямі, сфармаваўшы сінкрэтычныя культы.

У гэты час з’яўляюцца тэарэтычныя абгрунтаванні знешняй культурнай палітыкі ў духу "маральных заваёў" ці "палітыкі без вайны". Гэта азначала ў палітыцы Германіі і Францыі прамы ўплыў на культуры другіх народаў з мэтай трывалага замацавання ўсяго свайго шляхам прапаганды і актыўнага экспарту навуковых ідэй. Акрамя гэтага рабілася стаўка на як можна шырэйшую рэкламу любых дасягненняў сваёй краіны ў навуцы і культуры сярод максімальна большай колькасці краін і народаў (т.зв. знешняя культурная палітыка ў шырыню). Акрамя гэтага Германія і Італія зрабілі стаўку на актыўную працу з сваёй дыяспарай. Тут духоўным кантактам адводзілася першасная роля і значэнне. Ключавым звяном ці асноўным каналам сталі выступаць школы і саюзы за мяжою.

2. З развіццём імперскага каланіялізму з’яўляюцца першыя пастаянныя культурныя ўстановы асобных дзяржаў за мяжою Першым прыкладам непасрэднага спалучэння культуры і дыпламатыі лічыцца рашэнне міністэрства замежных спраў Францыі 1846 г. аб фінансаванні Французскага археалагічнага інстытута ў Афінах. Пазней такія ўстановы з’явіліся ў Каіры (1880) і на Далёкім Усходзе (1898).

У 1868 г. французскі ўрад дабіўся згоды Турцыі на адкрыццё першага ў гэтай краіне ліцэя ў Галата-Сараі з выкладаннем прадметаў на французскай мове. Да 1914 г. такіх ліцэяў толькі ў Атаманскай імперыі было каля 90 з агульнай колькасцю навучэнцаў звыш 14 тысяч.

Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў замежныя ўніверсітэты ўпершыню пачалі шырока накіроўвацца французскія лектары і прафесары. Былі адкрыты першыя культурныя цэнтры (інстытуты) французскай культуры ў Афінах (1907), Фларэнцыі (1907), Мадрыдзе (1909), Лондане (1910), Н’ю-Ёрку (1911), Санкт-Пецярбургу (1914).

У 1909 г. Парыж стварае Міжнародны саюз дружбы з Францыяй. У тым жа годзе пры Міністэрстве замежных спраў быў створаны спецыяльны Аддзел (Бюро) па справах французскіх школ і дабрачыннасці.

У адрозненні ад Францыі, Італія і Германія ў гэты ж перыяд праяўлялі асноўны клопат у такім напрамку, як падтрымка дыяспары. У 1889 г. ў Рыме г. па ініцыятыве вядомага італьянскага паэта Джозуэ Кардучы было заснавана «Таварыства Дантэ Аліг'еры». У 1878 г. пры нямецкім МЗС быў створаны Імперскі фонд па садзейнічанню і падтрымцы нямецкіх школ замежжа. У 1880 г. у Вене быў заснаваны Германскі школьны саюз. А ў 1881 г. ў Германіі пачаў дзейнічаць Усеагульны германскі школьны саюз (з 1908 г. – Саюз для немцаў за мяжою). У 1902 г. пры МЗС Германіі ў складзе прававога аддзела з’явіўся пададдзел школ і школьнай адукацыі за мяжою. З 1906 г. ён стаў паўнавартасным аддзелам. З 1906 г. Германія па прыкладу іншых еўрапейскіх краін пачала будаваць за мяжою змешаныя школы для карэннага насельніцтва тых рэгіёнаў, дзе мела трывалы палітычны і гаспадарчы ўплыў.

Францыя, Вялікабрытанія, Германія, Італія, Расія змагаліся ў тым, хто адкрые за мяжою больш школ і універсітэтаў, бальніц і тэхнічных цэнтраў.

У пачатку ХХ ст. з’яўляюцца парныя ці дуалістычныя саюзы. Іх дзейнасць была накіравана на ўмацаванне сувязей паміж рознымі коламі жыхароў двух краін. У 1914 г. з’явіліся Германа-кітайскі саюз і Германа-турэцкае аб’яднанне. Гэтыя арганізацыі на першае месца ставілі культурна-палітычныя (у духу “маральных заваёваў”) задачы.

3. Адкрытасць Кітая пасля «Опіумных войнаў» спрыяла шырокай увазе да заходняй тэхнікі алейнага жывапісу. Некаторыя найбольш таленавітыя жывапісцы ў пачатку ХХ ст. атрымалі разам з кітайскай, таксама еўрапейскую і японскую мастацкую адукацыю. Са свайго боку, мастацтва заходняга мадэрна (ар-нуво, кан. 1880-х-1914) выявіла асаблівую цікавасць да культураў Усходу. Мастакі мадэрна творча выкарыстоўвалі, напрыклад, традыцыі кітайскага і японскага жывапісу. Японскае ўплыў у мадэрне пераважаў над кітайскім. Пры гэтым гаворка можа ісці не толькі пра запазычанні сюжэтаў, напрыклад, распаўсюджаных у мадэрне малюнкаў жывапіснага жанру «кветкі-птушкі» і прыродных матываў – вобраза вады і воднага патоку, які мае сувязь з філасофіяй даасізму і будызму. Асаблівую ролю ў мастацтве ар-нуво адыгралі моцна выцягнутыя па вертыкалі або гарызанталі фарматы твораў, якія падкрэсліваюць прымат рытму над раўнавагай і якія цытуюць традыцыйны кітайскі жывапіс на скрутках. Прынцыпова важная для далёкаўсходняга мастацтва культура лініі, калліграфічная па прыродзе, стала ключавым элементам выразнасці ў еўрапейскім мастацтве мяжы XIX-XX стст.

У пачатку ХХ ст. шэраг еўрапейскіх мастакоў (Пікаса, Дэрен, Маціс і іншыя) у пошуках прымітываў звяртаюцца да традыцыйнага афрыканскага мастацтва. Пазней вылучаецца тэзіс, згодна з якім Афрыка з'яўляецца прамацераю заходнееўрапейскага фармалізму, а ўсе афрыканскае мастацтва да ХХ ст. – яго папярэднікам. У Афрыку прыязджае ўсё больш еўрапейскіх мастакоў, якія там застаюцца, атрымліваюць прыватныя заказы, заказы на ўпрыгожванне грамадскіх будынкаў і г. д. Іх дзейнасць аказвала ўплыў на творчасць мясцовых майстроў.

4. У перыяд Першай сусветнай вайны назіраўся магутны ўсплеск барацьбы культур. Пад час вайны культура ўпершыню выкарыстоўваецца на міжнародным ўзроўні на карысць палітычных мэтаў. Адбываецца ўсведамленне патэнцыялу знешняй культурнай палітыкі, расце колькасць яе прыхільнікаў.

Пасля вайны дзяржаўныя органы выступаюць ініцыятарамі стварэння разнастайных міжнародных устаноў, якія атрымліваюць дзяржаўнае фінансаванне і знаходзяцца пад непасрэдным куратарствам дзяржавы. Назіраецца ўсплеск дыпламатычнай актыўнасці ў сферы культуры. 

У час Першай сусветнай вайны ва Францыі з’явіўся “Дом прэсы” – першае ў краіне інфармацыйнае агенцтва, якому было даручана прапагандысцкае забеспячэнне перамогі Францыі ў вайне з Германіяй з дапамогай нагляднай агітацыі, кніг, кіно і культурных мерапрыемстваў.

Пасля Першай сусветнай вайны быў створаны першы міжнародны інстытут шматбаковага супрацоўніцтва – пры Лізе Нацый быў заснаваны Міжнародны камітэт па інтэлектуальным супрацоўніцтве.

Распаўсюджанне набывае практыка культурных абменаў. Культурныя сувязі выкарыстоўваліся для дасягнення палітычных і прапагандысцкіх мэтаў. Адной з галоўных было стварэнне станоўчага іміджу краіны за мяжою. Найбольш гэта вызначэнне датычыць знешняй культурнай палітыкі Германіі і СССР.

У Германіі на пачатку 1920 гг. ў Міністэрстве замежных спраў быў створаны Аддзел немцаў замежжа і культурных справаў. У той час быў створаны шэраг дзяржаўных і прыватных інстытутаў. Два з іх працягваюць існаваць да сёння. Гэта Нямецкая служба акадэмічных абменаў (1925) і папярэднік Гётэ-інстытута Нямецкая акадэмія (1923). Пачынаючы з 1929 г. расло фінансаванне міжнародных культурных сувязей.

У РСФСР у 1922 г. быў утвораны Асобны камітэт па арганізацыі артыстычных турнэ і мастацкіх выстаў. Для інфармавання замежнай грамадскасці за мяжой ў 1923 г. была заснавана Камісія замежнай дапамогі (КЗД). У тым жа годзе КЗД стварыла Аб'яднанае бюро інфармацыі (АБІ), мэта якога была прапаганда за мяжой «культурных заваёў і працоўных дасягненняў СССР». Набыты вопыт міжнародных культурных абменаў і ўпэўненасць у неабходнасці яго падтрымліваць прывялі да стварэння ў 1925 г. Усесаюзнага таварыства культурнай сувязі з замежжам (УТКС).

Першапачаткова для прапаганды дасягненняў фашысцкай Італіі за мяжой была створана культурная асацыяцыя «Італіка» (1923) з рэзідэнцыяй у Фларэнцыі. У 1925 г. быў заснаваны Фашысцкі інстытут культуры, які пазней атрымаў назву Нацыянальнага інстытута фашысцкай культуры. У 1930 г. «Італіка» была ўключана ў склад Нацыянальнага інстытута фашысцкай культуры ў якасці аддзела знешніх культурных сувязяў. У 1932 г. па ініцыятыве Б. Мусаліні быў заснаваны Венецыянскі кінафестываль.

Па прыкладу Германіі і Італіі Вялікабрытанія і ЗША распрацавалі свае ўласныя інструменты культурнай прапаганды. Напрыклад у 1934 г. быў створаны «Брытанскі камітэт па сувязях з іншымі краінамі» (з 1936 г. – Брытанскі Савет).

У 1920 г. Бюро па справах французскіх школ і дабрачыннасці пры міністэрстве замежных спраў было рэфармавана і пераўтворана ў Службу французскай культурнай дзейнасці ў рамках Упраўлення па палітычных і гандлёвых справах. У перыяд паміж 1929 і 1939 гг. Францыяй былі заключаны першыя пагадненні аб культурных абменах з Іранам, Даніяй, Аўстрыяй, Швецыяй, Румыніяй і інш. Пашыралася сетка Альянс Франсэз ў Паўночнай і Лацінскай Амерыцы, Цэнтральнай Еўропе. У 1922 г. пад эгідаю міністэрства замежных спраў і міністэрства народнай адукацыі на грамадскіх пачатках была створана Французская асацыяцыя распаўсюджання і абмену мастацтвам.

ЗША распрацавалі сваю першую афіцыйную праграму знешняй культурнай палітыкі ў 1936 г. у адказ на культурную прапаганду нацысцкай Германіі ў Лацінскай Амерыцы. У 1938 г. у структуры дзяржаўнага дэпартамента ЗША быў створаны Аддзел культурных сувязяў.

5. У 1920-я гг. у Турцыі пачаліся працэсы мадэрнізацыі. У 1927 г. яны атрымалі магутную ідэалагічную падтрымку. Ва ўсіх пастановах і законах выразна прасочвалася ідэя еўрапеізацыі краіны.

У сярэдзіне 1920-х гадоў пачынаюць стварацца турэцкія школы, з'яўляюцца свае падручнікі, укараняецца нацыянальнае выхаванне навучэнцаў. Праводзілася прамое запазычанне цэлых праграм з Еўропы, у прыватнасці з фашысцкай Аўстрыі і нацысцкай Германіі. Адной з мэтаў была ліквідацыя непісьменнасці і ўсталяванне адукацыі для жанчын. Кемалісты бачылі ў такім запазычанні стымулы эканамічнага росту.

 


Поделиться с друзьями:

История развития хранилищ для нефти: Первые склады нефти появились в XVII веке. Они представляли собой землянные ямы-амбара глубиной 4…5 м...

Типы оградительных сооружений в морском порту: По расположению оградительных сооружений в плане различают волноломы, обе оконечности...

Семя – орган полового размножения и расселения растений: наружи у семян имеется плотный покров – кожура...

Своеобразие русской архитектуры: Основной материал – дерево – быстрота постройки, но недолговечность и необходимость деления...



© cyberpedia.su 2017-2024 - Не является автором материалов. Исключительное право сохранено за автором текста.
Если вы не хотите, чтобы данный материал был у нас на сайте, перейдите по ссылке: Нарушение авторских прав. Мы поможем в написании вашей работы!

0.027 с.