Артыкул 237. Правядзенне дыскатэк — КиберПедия 

Особенности сооружения опор в сложных условиях: Сооружение ВЛ в районах с суровыми климатическими и тяжелыми геологическими условиями...

Общие условия выбора системы дренажа: Система дренажа выбирается в зависимости от характера защищаемого...

Артыкул 237. Правядзенне дыскатэк

2017-08-07 246
Артыкул 237. Правядзенне дыскатэк 0.00 из 5.00 0 оценок
Заказать работу

 

1. Дыскатэка - танцавальная i (або) забаўляльная праграма, якая суправаджаецца публiчным выкананнем твораў музычнага мастацтва калектывамi мастацкай творчасцi i (або) асобнымi выканаўцамi i (або) у якой выкарыстоўваецца фанаграма, з магчымым паказам аўдыявiзуальных твораў, правядзеннем культурна-вiдовiшчных мерапрыемстваў, гульняў i iншых забаў.

2. Правядзенне дыскатэкi арганiзуецца на закрытай i (або) адкрытай пляцоўках, якiя павiнны адпавядаць санiтарна-эпiдэмiялагiчным, супрацьпажарным патрабаванням, а таксама патрабаванням тэхнiчных нарматыўных прававых актаў у галiне тэхнiчнага нармiравання i стандартызацыi.

Закрытая пляцоўка - капiтальная пабудова (будынак, збудаванне), памяшканне, што выкарыстоўваюцца для правядзення дыскатэкi.

Адкрытая пляцоўка - танцавальная пляцоўка i iншыя месцы пад адкрытым небам, спецыяльна прызначаныя для правядзення дыскатэкi.

3. Арганiзатарам дыскатэк з'яўляецца юрыдычная асоба, iндывiдуальны прадпрымальнiк, якiя ажыццяўляюць дзейнасць па арганiзацыi i правядзеннi дыскатэк.

4. Правядзенне дыскатэк на адкрытых пляцоўках ажыццяўляецца да дваццацi трох гадзiн, за выключэннем дыскатэк, якiя праводзяцца па рашэннi дзяржаўных органаў або па ўзгадненнi з iмi. Час правядзення дыскатэк на адкрытых пляцоўках можа быць працягнуты па ўзгадненнi з кiраўнiкамi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню або асобамi, iмi ўпаўнаважанымi.

5. Правядзенне дыскатэк у перыяд з дваццацi трох да шасцi гадзiн ажыццяўляецца на закрытых пляцоўках, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных пунктам 4 гэтага артыкула.

6. Пры правядзеннi дыскатэкi на адкрытай пляцоўцы тэрыторыя гэтай пляцоўкi павiнна быць адгароджана ад праезнай часткi плотам або агароджай для забеспячэння бяспекi наведвальнiкаў дыскатэкi, iншых грамадзян, а таксама ўдзельнiкаў дарожнага руху.

7. Арганiзатары дыскатэк маюць права:

7.1. устанаўлiваць правiлы правядзення дыскатэк з улiкам патрабаванняў гэтага Кодэкса;

7.2. устанаўлiваць плату за ўваход на дыскатэку;

7.3. прымяняць пiратэхнiчныя сродкi толькi пры ўмове выканання патрабаванняў адпаведных тэхнiчных нарматыўных прававых актаў.

8. Наведвальнiкi дыскатэкi маюць права на:

8.1. атрыманне iнфармацыi аб узроставым складзе i максiмальнай колькасцi наведвальнiкаў дыскатэкi, мерах па забеспячэннi грамадскага парадку;

8.2. наведванне дыскатэкi незалежна ад полу, расы, мовы, рэлiгiйных, палiтычных або iншых перакананняў, нацыянальнасцi, сацыяльнага паходжання, маёмаснага, службовага становiшча i iншых прыкмет.

9. У мэтах аховы грамадскага парадку i забеспячэння грамадскай бяспекi на дыскатэку не дапускаюцца грамадзяне, якiя:

9.1. маюць пры сабе алкагольныя, слабаалкагольныя напоi i (або) пiва, наркатычныя сродкi, псiхатропныя рэчывы, iх аналагi, таксiчныя або iншыя адурманьваючыя рэчывы, халодную, агнястрэльную, газавую або iншую зброю, выбухованебяспечныя рэчывы i боепрыпасы, iх iмiтатары i муляжы, а таксама спецыяльна вырабленыя або прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якiх можа ўяўляць пагрозу жыццю i здароўю грамадзян або прычынiць матэрыяльную шкоду юрыдычным асобам, грамадзянам, у тым лiку iндывiдуальным прадпрымальнiкам, сцягi i вымпелы, не зарэгiстраваныя ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблемы, сiмвалы, плакаты i транспаранты, змест якiх накiраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам i законным iнтарэсам грамадзян;

9.2. знаходзяцца ў стане алкагольнага ап'янення або ў стане, выклiканым ужываннем наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў, iх аналагаў, таксiчных або iншых адурманьваючых рэчываў;

9.3. учыняюць дзеяннi, якiя парушаюць грамадскi парадак, а таксама падбухторваюць iншых асоб да такiх дзеянняў любымi метадамi.

10. У час правядзення дыскатэкi грамадзянам забараняецца:

10.1. знаходзiцца ў стане, выклiканым ужываннем наркатычных сродкаў, псiхатропных рэчываў, iх аналагаў, таксiчных або iншых адурманьваючых рэчываў;

10.2. мець пры сабе i (або) выкарыстоўваць прадметы i рэчы, якiя забаронены да праносу на дыскатэку ў адпаведнасцi з падпунктам 9.1 пункта 9 гэтага артыкула;

10.3. распiваць алкагольныя, слабаалкагольныя напоi, пiва ў месцах, не прадугледжаных для гэтага;

10.4. ужываць наркатычныя сродкi, псiхатропныя рэчывы, iх аналагi, таксiчныя або iншыя адурманьваючыя рэчывы;

10.5. курыць у месцах, не прадугледжаных для гэтага;

10.6. ажыццяўляць прапаганду вайны, экстрэмiсцкай дзейнасцi, насiлля, жорсткасцi i парнаграфii, у тым лiку з выкарыстаннем плакатаў, транспарантаў або iншых сродкаў;

10.7. ствараць пагрозу грамадскай бяспецы, жыццю i здароўю грамадзян.

11. Пры правядзеннi дыскатэкi грамадзяне абавязаны захоўваць грамадскi парадак i выконваць усе законныя патрабаваннi яе арганiзатара i супрацоўнiкаў органаў унутраных спраў, якiя выконваюць абавязкi па ахове грамадскага парадку.

12. Арганiзатары дыскатэк абавязаны:

12.1. забяспечыць бяспеку грамадзян, захаванасць капiтальных пабудоў (будынкаў, збудаванняў), памяшканняў i iншай маёмасцi;

12.2. выконваць патрабаваннi, прадугледжаныя пунктам 9 гэтага артыкула;

12.3. не дапускаць дыскрымiнацыi ў адносiнах да наведвальнiкаў дыскатэкi;

12.4. захоўваць правы наведвальнiкаў дыскатэкi, прадугледжаныя гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства;

12.5. спынiць дыскатэку ў выпадку ўзнiкнення небяспекi для жыцця i здароўя грамадзян, прычынення шкоды маёмасцi грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, або юрыдычных асоб;

12.6. забяспечыць пры неабходнасцi арганiзацыю аказання грамадзянам медыцынскай дапамогi;

12.7. не выкарыстоўваць праграмы, якiя змяшчаюць прапаганду вайны, экстрэмiсцкай дзейнасцi, насiлля, жорсткасцi i парнаграфii;

12.8. выконваць патрабаваннi заканадаўства аб аўтарскiм праве i сумежных правах i iншага заканадаўства;

12.9. абсталяваць месцы правядзення дыскатэкi сiстэмамi вiдэаназiрання i кнопкай трывожнай сiгналiзацыi з паступленнем сiгналу на пульт органаў унутраных спраў;

12.10. выконваць iншыя абавязкi ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства.

13. Арганiзатары дыскатэк, якiя арганiзуюць правядзенне дыскатэк на адкрытых пляцоўках не на пастаяннай аснове, акрамя абавязкаў, прадугледжаных пунктам 12 гэтага артыкула, у мэтах прадухiлення надзвычайных сiтуацый i падтрымання правапарадку павiнны ўзгаднiць правядзенне дыскатэкi з кiраўнiком мясцовага выканаўчага i распарадчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню або асобай, iм упаўнаважанай, за пяць каляндарных дзён да дня яе правядзення.

 


Поделиться с друзьями:

Индивидуальные и групповые автопоилки: для животных. Схемы и конструкции...

Семя – орган полового размножения и расселения растений: наружи у семян имеется плотный покров – кожура...

Кормораздатчик мобильный электрифицированный: схема и процесс работы устройства...

Особенности сооружения опор в сложных условиях: Сооружение ВЛ в районах с суровыми климатическими и тяжелыми геологическими условиями...



© cyberpedia.su 2017-2024 - Не является автором материалов. Исключительное право сохранено за автором текста.
Если вы не хотите, чтобы данный материал был у нас на сайте, перейдите по ссылке: Нарушение авторских прав. Мы поможем в написании вашей работы!

0.006 с.