Артыкул 65. Мецэнат культуры — КиберПедия 

Механическое удерживание земляных масс: Механическое удерживание земляных масс на склоне обеспечивают контрфорсными сооружениями различных конструкций...

История развития хранилищ для нефти: Первые склады нефти появились в XVII веке. Они представляли собой землянные ямы-амбара глубиной 4…5 м...

Артыкул 65. Мецэнат культуры

2017-08-07 299
Артыкул 65. Мецэнат культуры 0.00 из 5.00 0 оценок
Заказать работу

 

1. Мецэнат культуры - грамадзянiн, якi робiць ахвяраваннi ў мэтах захавання, развiцця, распаўсюджвання i (або) папулярызацыi культуры, падтрымкi культурнай дзейнасцi, у тым лiку захавання, развiцця, распаўсюджвання i (або) папулярызацыi беларускай нацыянальнай культуры i мовы, аховы гiсторыка-культурнай i археалагiчнай спадчыны, развiцця музейнай i бiблiятэчнай справы, кiнематаграфii, адраджэння, захавання i развiцця нацыянальных культурных традыцый, у тым лiку традыцый народных мастацкiх рамёстваў, падтрымкi таленавiтых аўтараў, калектываў мастацкай творчасцi i асобных выканаўцаў, папулярызацыi культурных каштоўнасцей беларускай нацыянальнай i сусветнай культуры.

2. Мецэнаты культуры робяць ахвяраваннi ў адпаведнасцi з Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь.

 

АСАБЛIВАЯ ЧАСТКА

 

РАЗДЗЕЛ III

КУЛЬТУРНЫЯ КАШТОЎНАСЦI

 

ГЛАВА 13

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI АБ КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЯХ

 

Артыкул 66. Вiды культурных каштоўнасцей

 

1. У залежнасцi ад формы ўвасаблення зместу культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:

1.1. матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi;

1.2. нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi.

2. У залежнасцi ад асаблiвасцей захоўвання (аховы) i выкарыстання культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:

2.1. гiсторыка-культурныя каштоўнасцi;

2.2. культурныя каштоўнасцi, якiя складаюць Бiблiятэчны фонд Рэспублiкi Беларусь, Нацыянальны архiўны фонд Рэспублiкi Беларусь або ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь, за выключэннем гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.3. культурныя каштоўнасцi, прапанаваныя ва ўстаноўленым парадку для надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

2.4. iншыя культурныя каштоўнасцi.

 

Артыкул 67. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi

 

1. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi - культурныя каштоўнасцi, матэрыяльнае ўвасабленне якiх складае iх змест.

2. Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi падзяляюцца на:

2.1. нерухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, перамяшчэнне якiх патрабуе ажыццяўлення iнжынерных мерапрыемстваў i вядзе да частковай або поўнай страты iмi гiстарычнага, мастацкага, навуковага або iншага значэння;

2.2. рухомыя матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi, перамяшчэнне якiх не вядзе да страты iмi гiстарычнага, мастацкага, навуковага або iншага значэння.

 

Артыкул 68. Увасабленне матэрыяльных культурных каштоўнасцей

 

Матэрыяльныя культурныя каштоўнасцi могуць увасабляцца ў выглядзе:

асобнай культурнай каштоўнасцi;

ансамбля культурных каштоўнасцей - кампазiцыйна спалучаных памiж сабой нерухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей разам з навакольным асяроддзем, якiя размешчаны на гiстарычна сфармiраванай тэрыторыi, а таксама звязаных з iмi твораў выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва; твораў выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, садова-паркавага мастацтва i некропаляў разам з навакольным асяроддзем, якiя створаны адначасова або на працягу пэўнага храналагiчнага перыяду i аб'яднаны стылiстычнымi асаблiвасцямi i (або) функцыянальным прызначэннем;

калекцыi культурных каштоўнасцей - навукова абгрунтаванага збору рухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей;

камплекта культурных каштоўнасцей - набору рухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей, якiя маюць агульнае прызначэнне;

комплексу культурных каштоўнасцей - iзаляваных або спалучаных памiж сабой нерухомых матэрыяльных культурных каштоўнасцей, якiя размешчаны побач або якiя размешчаны ў розных месцах, але аб'яднаны агульнымi прыкметамi (у склад комплексу культурных каштоўнасцей як асобны кампанент можа быць уключана навакольнае асяроддзе).

 

Артыкул 69. Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi

 

1. Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi - культурныя каштоўнасцi, форма iснавання (праявы) якiх не аказвае iстотнага ўплыву на iх змест.

Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi маюць матэрыяльную або нематэрыяльную форму iснавання (праявы).

2. Да нематэрыяльных культурных каштоўнасцей адносяцца звычаi, традыцыi, абрады, фальклор (вусная народная творчасць), беларуская мова (вусная i пiсьмовая), iншыя мовы, iменаслоўныя традыцыi i традыцыйныя нацыянальныя формы звароту да людзей, змест геральдычных аб'ектаў, уласных геаграфiчных назваў (тапонiмаў) i вырабаў народных мастацкiх рамёстваў, iншыя нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека.

 

Артыкул 70. Увасабленне нематэрыяльных культурных каштоўнасцей

 

Нематэрыяльныя культурныя каштоўнасцi могуць увасабляцца ў выглядзе:

асобнай культурнай каштоўнасцi;

комплексу нематэрыяльных культурных каштоўнасцей, калi iх змест выяўляецца праз абрады, фальклор (вусную народную творчасць), у склад якiх уваходзяць розныя па сваiм характары дзеяннi (танцы, песнi, iншыя нематэрыяльныя праяўленнi творчасцi чалавека), аб'яднаныя адной сутнаснай скiраванасцю.

 

Артыкул 71. Права ўласнасцi на культурныя каштоўнасцi

 

1. Культурныя каштоўнасцi могуць знаходзiцца ва ўласнасцi Рэспублiкi Беларусь, адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльных адзiнак Рэспублiкi Беларусь, юрыдычных асоб, грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў.

2. Асобныя культурныя каштоўнасцi могуць быць аднесены заканадаўчымi актамi да аб'ектаў, якiя знаходзяцца толькi ва ўласнасцi дзяржавы.

3. Пры наданнi культурным каштоўнасцям статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi права ўласнасцi на iх захоўваецца.

4. Падставы ўзнiкнення i парадак ажыццяўлення права ўласнасцi на культурныя каштоўнасцi, якiм можа быць нададзены статус гiсторыка-культурнай каштоўнасцi i якiя на момант iх выяўлення або надання iм статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi не маюць уласнiка, а таксама парадак выкупу гiсторыка-культурных каштоўнасцей, што ўтрымлiваюцца безгаспадарча, вызначаюцца гэтым Кодэксам i грамадзянскiм заканадаўствам.

 

Артыкул 72. Пераважнае права набыцця долi ў праве агульнай уласнасцi на гiсторыка-культурную каштоўнасць

 

Пры продажы долi ў праве агульнай уласнасцi на гiсторыка-культурную каштоўнасць пабочнай асобе астатнiя ўдзельнiкi долевай уласнасцi маюць пераважнае права набыцця долi, што прадаецца, па кошце, за якi яна прадаецца, i на iншых роўных умовах, акрамя выпадку продажу з публiчных таргоў. У выпадку iх адмовы або немагчымасцi набыць долю ў праве агульнай уласнасцi на гiсторыка-культурную каштоўнасць пры яе продажы пераважнае права яе набыцця пры iншых роўных умовах у парадку, устаноўленым грамадзянскiм заканадаўствам, мае дзяржава.

 

Артыкул 73. Правы ўласнiка матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi

 

1. Уласнiк матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi мае правы, прадугледжаныя грамадзянскiм заканадаўствам, а таксама мае права перадаваць рухомую матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць на захоўванне дзяржаўным арганiзацыям культуры з вызначэннем умоў яе ўтрымання i выкарыстання.

2. Для ўласнiка калекцыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей дзяржаўныя музеi, бiблiятэкi, архiвы, iншыя дзяржаўныя юрыдычныя асобы на бязвыплатнай аснове:

2.1. вызначаюць iндывiдуальныя ўмовы ўтрымання i выкарыстання калекцыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей у цэлым i (або) яе асобных прадметаў;

2.2. дапамагаюць у правядзеннi навуковай апрацоўкi прадметаў калекцыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.3. захоўваюць калекцыю гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

2.4. выкарыстоўваюць у навуковых мэтах i мэтах экспанавання перададзеную на захоўванне калекцыю гiсторыка-культурных каштоўнасцей (яе частку або асобны прадмет) i прымаюць меры па забеспячэннi яе захавання ў час экспанавання i (або) перавозкi.

3. Па жаданнi ўласнiка калекцыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей дзяржаўныя музеi, бiблiятэкi, архiвы, iншыя дзяржаўныя юрыдычныя асобы абавязаны гарантаваць канфiдэнцыяльнасць звестак аб уласнiку калекцыi гiсторыка-культурных каштоўнасцей (яе часткi або асобнага прадмета).

 

Артыкул 74. Абмежаванне правоў уласнiка (карыстальнiка) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць

 

Уласнiку (карыстальнiку) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiку, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, забараняецца:

знiшчаць гiсторыка-культурную каштоўнасць;

дапускаць прычыненне шкоды, змяненне гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, выконваць навукова-даследчыя i праектныя работы без дазволу на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

мяняць месца знаходжання (захоўвання), умовы ўтрымання i выкарыстання гiсторыка-культурнай каштоўнасцi без узгаднення з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, за выключэннем гiсторыка-культурных каштоўнасцей, якiя ўключаны ў Музейны фонд Рэспублiкi Беларусь;

вывозiць рухомую матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць з Рэспублiкi Беларусь на пастаяннае захоўванне;

перадаваць матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць у валоданне i (або) карыстанне Узброеным Сiлам Рэспублiкi Беларусь, iншым войскам i воiнскiм фармiраванням Рэспублiкi Беларусь.

 

Артыкул 75. Абавязкi ўласнiка (карыстальнiка) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiка, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць

 

1. Уласнiк (карыстальнiк) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, землекарыстальнiк, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, абавязаны падпiсаць ахоўнае абавязацельства, у якiм прадугледжваюцца наступныя абавязкi:

1.1. забяспечваць захаванасць гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.2. захоўваць у цэласнасцi калекцыю гiсторыка-культурных каштоўнасцей;

1.3. забяспечваць доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi спецыялiстам, якiя па даручэннi (узгадненнi) Мiнiстэрства культуры маюць права на яе вывучэнне;

1.4. прадастаўляць грамадзянам па дамоўленасцi з мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi базавага тэрытарыяльнага ўзроўню доступ да гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на тэрмiн не менш за шэсць месяцаў на працягу кожных дзесяцi гадоў;

1.5. паведамляць у мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню аб акалiчнасцях, якiя пагражаюць захаванню гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, не пазней за тры каляндарныя днi з дня выяўлення гэтых акалiчнасцей;

1.6. забяспечыць усталяванне на нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi ахоўнай дошкi i складанне пашпарта матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi;

1.7. пры пераходзе права ўласнасцi або iншага рэчавага права на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць, права ўласнасцi, права пажыццёвага спадчыннага валодання, пастаяннага або часовага карыстання або арэнды (субарэнды) на зямельны ўчастак, на якiм размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, не пазней за пяць каляндарных дзён з дня пераходу права перадаць пашпарт матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi новаму ўласнiку (карыстальнiку) матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, новаму землекарыстальнiку, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць.

2. Новы ўласнiк матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi або новы землекарыстальнiк, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, абавязаны на працягу трыццацi каляндарных дзён з дня набыцця права ўласнасцi на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць або ўзнiкнення права на зямельны ўчастак, на якiм размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, падпiсаць ахоўнае абавязацельства. Невыкананне гэтага патрабавання з'яўляецца падставай для прызнання здзелкi па набыццi права ўласнасцi на матэрыяльную гiсторыка-культурную каштоўнасць несапраўднай па iску мясцовага выканаўчага i распарадчага органа базавага тэрытарыяльнага ўзроўню або падставай для адабрання названага зямельнага ўчастка ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб ахове i выкарыстаннi зямель.

Новы карыстальнiк матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi абавязаны падпiсаць ахоўнае абавязацельства на працягу трыццацi каляндарных дзён з дня замацавання за iм гiсторыка-культурнай каштоўнасцi на праве гаспадарчага распараджэння або аператыўнага кiравання.

3. У выпадку надання матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi яе ўласнiк (карыстальнiк) або землекарыстальнiк, на зямельным участку якога размешчана нерухомая матэрыяльная гiсторыка-культурная каштоўнасць, абавязаны на працягу трыццацi каляндарных дзён з дня надання ёй статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi падпiсаць ахоўнае абавязацельства. Невыкананне гэтага патрабавання з'яўляецца падставай для прызнання гэтай матэрыяльнай культурнай каштоўнасцi ва ўстаноўленым парадку гiсторыка-культурнай каштоўнасцю, якая ўтрымлiваецца безгаспадарча.

4. У выпадку, калi ўласнiк матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi безгаспадарча ўтрымлiвае гэту гiсторыка-культурную каштоўнасць, што можа прывесцi да страты яе адметных духоўных, мастацкiх i (або) дакументальных вартасцей, такая гiсторыка-культурная каштоўнасць па рашэннi суда можа быць адабрана ва ўласнiка шляхам выкупу дзяржавай або продажу з публiчных таргоў. Прызнанне нерухомай матэрыяльнай гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, якая размешчана на зямельным участку землекарыстальнiка, ва ўстаноўленым парадку гiсторыка-культурнай каштоўнасцю, якая ўтрымлiваецца безгаспадарча, з'яўляецца падставай для адабрання зямельнага ўчастка, на якiм размешчана гiсторыка-культурная каштоўнасць, у адпаведнасцi з заканадаўствам аб ахове i выкарыстаннi зямель.

 

ГЛАВА 14

УВОЗ I (АБО) ВЫВАЗ, ВЯРТАННЕ КУЛЬТУРНЫХ КАШТОЎНАСЦЕЙ

 

Артыкул 76. Увоз i (або) вываз культурных каштоўнасцей

 

1. Увоз i (або) вываз культурных каштоўнасцей ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам i iншымi актамi заканадаўства аб культуры, заканадаўствам аб знешнеэканамiчнай дзейнасцi, заканадаўствам аб мытным рэгуляваннi, мiжнароднымi дагаворамi Рэспублiкi Беларусь, мiжнародна-прававымi актамi, якiя складаюць нарматыўную прававую базу Мытнага саюза i Адзiнай эканамiчнай прасторы i (або) права Еўразiйскага эканамiчнага саюза.

2. Вываз з мытнай тэрыторыi Еўразiйскага эканамiчнага саюза культурных каштоўнасцей, уключаных у адзiны пералiк тавараў, да якiх прымяняюцца меры нетарыфнага рэгулявання ў гандлi з трэцiмi краiнамi, якi вызначаецца актам, што складае права Еўразiйскага эканамiчнага саюза, ажыццяўляецца пры наяўнасцi лiцэнзii або заключэння (дазвольнага дакумента) у выпадках, прадугледжаных гэтым актам. У Рэспублiцы Беларусь выдача лiцэнзiй ажыццяўляецца Мiнiстэрствам антыманапольнага рэгулявання i гандлю Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненнi з Мiнiстэрствам культуры ў адпаведнасцi з мiжнародна-прававымi актамi, якiя складаюць нарматыўную прававую базу Мытнага саюза i Адзiнай эканамiчнай прасторы i (або) права Еўразiйскага эканамiчнага саюза, выдача заключэнняў (дазвольных дакументаў) - Мiнiстэрствам культуры ў адпаведнасцi з гэтымi актамi, а таксама ў парадку i на ўмовах, устаноўленых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

3. Вываз з Рэспублiкi Беларусь на тэрыторыю дзяржавы - члена Еўразiйскага эканамiчнага саюза культурных каштоўнасцей, вызначаных Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, ажыццяўляецца на падставе заключэння (дазвольнага дакумента), якое выдаецца Мiнiстэрствам культуры ў адпаведнасцi з мiжнародна-прававымi актамi, якiя складаюць нарматыўную прававую базу Мытнага саюза i Адзiнай эканамiчнай прасторы i (або) права Еўразiйскага эканамiчнага саюза, у выпадках, парадку i на ўмовах, устаноўленых Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

4. Увоз i (або) вываз культурных каштоўнасцей, прадугледжаных пунктамi 2 i 3 гэтага артыкула, якiя знаходзяцца ў вышуку, забараняюцца.

 

Артыкул 77. Вяртанне культурных каштоўнасцей

 

Культурныя каштоўнасцi, вывезеныя з Рэспублiкi Беларусь з парушэннем актаў заканадаўства, мiжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь, якiя дзейнiчалi ў Рэспублiцы Беларусь на момант iх вывазу, i iншых норм мiжнароднага права, а таксама часова вывезеныя з Рэспублiкi Беларусь у эвакуацыю ў час узброеных канфлiктаў або на iншай падставе i не вернутыя ў Рэспублiку Беларусь без законных падстаў, падлягаюць абавязковаму вяртанню незалежна ад часу, абставiн i месца вывазу.

 

Артыкул 78. Камiсiя па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь

 

1. У мэтах арганiзацыi дзейнасцi па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь, пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ствараецца Камiсiя па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь.

2. Камiсiя па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь, з'яўляецца пастаянна дзеючым дарадчым органам.

3. Асноўнымi задачамi Камiсii па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь, з'яўляюцца:

3.1. вызначэнне прыярытэтных для Рэспублiкi Беларусь напрамкаў дзейнасцi па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

3.2. падрыхтоўка прапаноў па пытаннях выяўлення, вяртання, сумеснага выкарыстання i ўвядзення ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь.

4. Камiсiя па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь:

4.1. забяспечвае ўзаемадзеянне дзяржаўных органаў, грамадскiх аб'яднанняў, iншых юрыдычных асоб, грамадзян, у тым лiку iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, у мэтах зберажэння i памнажэння гiсторыка-культурнай i археалагiчнай спадчыны;

4.2. супрацоўнiчае з нацыянальнымi i мiжнароднымi органамi i арганiзацыямi, дзейнасць якiх звязана з вяртаннем культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

4.3. спрыяе ажыццяўленню мерапрыемстваў па вяртаннi культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

4.4. ажыццяўляе кантроль за працэсам вяртання культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

4.5. абмяркоўвае i ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў па праектах нарматыўных прававых актаў, iншых дакументаў па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

4.6. уносiць у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы аб фiнансаваннi дзейнасцi па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь.

5. Камiсiя па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь, мае права:

5.1. уносiць у Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь прапановы па асноўных напрамках i формах дзейнасцi па выяўленнi, вяртаннi, сумесным выкарыстаннi i ўвядзеннi ў навуковы i культурны ўжытак культурных каштоўнасцей, якiя знаходзяцца за межамi Рэспублiкi Беларусь;

5.2. звяртацца i атрымлiваць ад дзяржаўных органаў i iншых юрыдычных асоб iнфармацыю i матэрыялы па пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю Камiсii;

5.3. заслухоўваць на сваiх пасяджэннях паведамленнi дзяржаўных органаў i iншых юрыдычных асоб па пытаннях, якiя ўваходзяць у кампетэнцыю Камiсii;

5.4. далучаць да сваёй дзейнасцi работнiкаў дзяржаўных органаў.

 

РАЗДЗЕЛ IV

КУЛЬТУРНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

 

ГЛАВА 15

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI АБ КУЛЬТУРНАЙ ДЗЕЙНАСЦI

 


Поделиться с друзьями:

Археология об основании Рима: Новые раскопки проясняют и такой острый дискуссионный вопрос, как дата самого возникновения Рима...

Наброски и зарисовки растений, плодов, цветов: Освоить конструктивное построение структуры дерева через зарисовки отдельных деревьев, группы деревьев...

Общие условия выбора системы дренажа: Система дренажа выбирается в зависимости от характера защищаемого...

История развития хранилищ для нефти: Первые склады нефти появились в XVII веке. Они представляли собой землянные ямы-амбара глубиной 4…5 м...



© cyberpedia.su 2017-2024 - Не является автором материалов. Исключительное право сохранено за автором текста.
Если вы не хотите, чтобы данный материал был у нас на сайте, перейдите по ссылке: Нарушение авторских прав. Мы поможем в написании вашей работы!

0.062 с.