Артыкул 126. Археалагiчныя даследаваннi — КиберПедия 

История развития пистолетов-пулеметов: Предпосылкой для возникновения пистолетов-пулеметов послужила давняя тенденция тяготения винтовок...

Биохимия спиртового брожения: Основу технологии получения пива составляет спиртовое брожение, - при котором сахар превращается...

Артыкул 126. Археалагiчныя даследаваннi

2017-08-07 316
Артыкул 126. Археалагiчныя даследаваннi 0.00 из 5.00 0 оценок
Заказать работу

 

1. Археалагiчныя даследаваннi - комплекс мерапрыемстваў па пошуку, выяўленнi i вывучэннi археалагiчных аб'ектаў i (або) археалагiчных артэфактаў, ажыццяўленнi археалагiчнага нагляду пры выкананнi работ на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў.

2. Археалагiчныя даследаваннi выконваюцца ў форме археалагiчных палявых i камеральных работ.

3. Да археалагiчных палявых работ адносiцца комплекс мерапрыемстваў па даследаваннi нетраў, дна прыродных i штучных вадаёмаў, культурнага пласта (слоя), тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў, самiх археалагiчных аб'ектаў на мясцовасцi ў асяроддзi iх натуральнага бытавання.

4. Да археалагiчных палявых работ адносяцца:

4.1. археалагiчныя раскопкi - археалагiчнае даследаванне на археалагiчным аб'екце, якое звязана з аказаннем уздзеяння на культурны пласт (слой) археалагiчнага аб'екта i ажыццяўляецца з прымяненнем раскопачных работ у мэтах вывучэння культурнага пласта (слоя), архiтэктурных i iншых матэрыяльных рэшткаў, якiя ў iм утрымлiваюцца;

4.2. археалагiчная разведка - археалагiчнае даследаванне, якое, як правiла, не звязана з аказаннем уздзеяння на культурны пласт (слой) археалагiчнага аб'екта i ажыццяўляецца ў мэтах выяўлення, картаграфавання, лакалiзацыi, iнтэрпрэтацыi, iнспекцыi археалагiчнага аб'екта, а таксама атрымання актуальных звестак аб раней выяўленым археалагiчным аб'екце. Пры археалагiчнай разведцы дапускаецца закладка асобных шурфаў у мэтах удакладнення даных аб археалагiчным аб'екце;

4.3. археалагiчны нагляд - археалагiчнае даследаванне, якое ажыццяўляецца пры выкананнi земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, ажыццяўленнi iншай дзейнасцi на пашкоджаных участках тэрыторыi археалагiчнага аб'екта ў мэтах выяўлення археалагiчных артэфактаў, вывучэння культурнага пласта (слоя), архiтэктурных i iншых матэрыяльных рэшткаў, якiя ў iм утрымлiваюцца.

5. Па заканчэннi археалагiчных палявых работ грамадзянiн, iмя якога ўказана ў дазволе на права правядзення археалагiчных даследаванняў, абавязаны скласцi навуковую справаздачу аб выкананых археалагiчных палявых работах, якая зацвярджаецца Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi.

У навуковай справаздачы аб выкананых археалагiчных палявых работах змяшчаюцца даныя фiксацыi, навуковай апрацоўкi i мастацкай ацэнкi археалагiчных аб'ектаў i археалагiчных артэфактаў, якiя праводзяцца ў адпаведнасцi з патрабаваннямi, прадугледжанымi артыкулам 91 гэтага Кодэкса.

6. Да археалагiчных камеральных работ адносiцца комплекс мерапрыемстваў па ачыстцы, вывучэннi, кансервацыi i (або) рэстаўрацыi археалагiчных артэфактаў.

7. Парадак правядзення археалагiчных даследаванняў i вядзення палявой дакументацыi пры iх правядзеннi ўстанаўлiваецца Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi.

 

Артыкул 127. Пошук i выяўленне археалагiчных аб'ектаў i (або) археалагiчных артэфактаў. Дазвол на права правядзення археалагiчных даследаванняў

 

1. Пошук археалагiчных аб'ектаў i (або) археалагiчных артэфактаў - вiзуальнае або з выкарыстаннем металашукальнiкаў, геарадараў, iншых тэхнiчных сродкаў i iнструментаў абследаванне паверхнi зямлi i (або) дна прыродных i штучных вадаёмаў з выкананнем або без выканання земляных работ, у ходзе якога праводзяцца поўны або частковы збор i выемка рухомых матэрыяльных аб'ектаў, якiя валодаюць прыкметамi археалагiчных артэфактаў.

2. Пошук археалагiчных аб'ектаў i (або) археалагiчных артэфактаў можа ажыццяўляцца толькi пры правядзеннi археалагiчных даследаванняў на падставе дазволу на права правядзення археалагiчных даследаванняў, якi выдаецца Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах у парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

3. Дазвол на права правядзення археалагiчных даследаванняў выдаецца навуковым арганiзацыям або музеям, у якiх працуюць на ўмовах працоўных дагавораў (кантрактаў) або ажыццяўляюць дзейнасць на падставе грамадзянска-прававых дагавораў грамадзяне (далей - грамадзяне, якiя працуюць на ўмовах дагавораў), якiя адначасова адпавядаюць наступным крытэрыям:

3.1. маюць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасцi "Археалогiя", "Гiсторыя (археалогiя)";

3.2. валодаюць навуковымi практычнымi ведамi, неабходнымi для правядзення археалагiчных даследаванняў i падрыхтоўкi навуковай справаздачы аб выкананых археалагiчных палявых работах;

3.3. маюць практыку ўдзелу ў археалагiчных даследаваннях на працягу не менш за два гады ў сукупнасцi незалежна ад тэрмiнаў перапынку.

4. Дазвол на права правядзення археалагiчных даследаванняў выдаецца на iмя грамадзян, якiя працуюць на ўмовах дагавораў i па даручэннi навуковых арганiзацый або музеяў ажыццяўляюць кiраўнiцтва археалагiчнымi даследаваннямi.

5. Пры парушэннi грамадзянiнам, на iмя якога выдадзены дазвол на права правядзення археалагiчных даследаванняў, парадку правядзення археалагiчных даследаванняў Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi можа быць прыпынена або спынена дзеянне гэтага дазволу ў парадку, устаноўленым Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.

6. Навуковыя арганiзацыi або музеi пры правядзеннi археалагiчных даследаванняў маюць права прыцягваць iншых грамадзян на падставе грамадзянска-прававых дагавораў або дагавораў аб арганiзацыi практыкi студэнтаў для выканання падрыхтоўчых i дапаможных работ пад кiраўнiцтвам грамадзянiна, на iмя якога выдадзены дазвол на права правядзення археалагiчных даследаванняў (далей - удзельнiкi археалагiчных даследаванняў).

7. Выкарыстанне металашукальнiкаў, геарадараў i iншых тэхнiчных сродкаў i iнструментаў для пошуку археалагiчных аб'ектаў i (або) археалагiчных артэфактаў дапускаецца выключна грамадзянiнам, на iмя якога выдадзены дазвол на права правядзення археалагiчных даследаванняў, i ўдзельнiкамi археалагiчных даследаванняў.

8. Грамадзянiн, на iмя якога выдадзены дазвол на права правядзення археалагiчных даследаванняў, якi пры ажыццяўленнi пошуку археалагiчных аб'ектаў i (або) археалагiчных артэфактаў на падставе гэтага дазволу выявiў археалагiчны аб'ект i (або) археалагiчны артэфакт, выконвае абавязкi, прадугледжаныя артыкулам 87 гэтага Кодэкса.

9. Юрыдычная асоба або грамадзянiн, у тым лiку iндывiдуальны прадпрымальнiк, якiя выпадкова выявiлi ў зямлi або на дне прыродных i штучных вадаёмаў матэрыяльны аб'ект, якi можа мець гiстарычнае, мастацкае, навуковае або iншае культурнае значэнне, адпавядаць крытэрыям для надання статусу гiсторыка-культурнай каштоўнасцi, прадугледжаным артыкулам 92 гэтага Кодэкса, i якi на момант яго выяўлення не мае ўласнiка (далей - матэрыяльны аб'ект), выконвае абавязкi, прадугледжаныя пунктам 1 артыкула 88 гэтага Кодэкса.

10. Мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, якi атрымаў пiсьмовае паведамленне аб прафесiйна выяўленых археалагiчным аб'екце i (або) археалагiчным артэфакце або выпадкова выяўленым матэрыяльным аб'екце, ажыццяўляе дзеяннi, прадугледжаныя падпунктамi 1.1 - 1.5 i 1.7 пункта 1 артыкула 89 гэтага Кодэкса.

 


Поделиться с друзьями:

Типы оградительных сооружений в морском порту: По расположению оградительных сооружений в плане различают волноломы, обе оконечности...

Эмиссия газов от очистных сооружений канализации: В последние годы внимание мирового сообщества сосредоточено на экологических проблемах...

История развития хранилищ для нефти: Первые склады нефти появились в XVII веке. Они представляли собой землянные ямы-амбара глубиной 4…5 м...

Двойное оплодотворение у цветковых растений: Оплодотворение - это процесс слияния мужской и женской половых клеток с образованием зиготы...



© cyberpedia.su 2017-2024 - Не является автором материалов. Исключительное право сохранено за автором текста.
Если вы не хотите, чтобы данный материал был у нас на сайте, перейдите по ссылке: Нарушение авторских прав. Мы поможем в написании вашей работы!

0.013 с.