Артыкул 42. Пацвярджэнне статусу творчага работнiка — КиберПедия 

Механическое удерживание земляных масс: Механическое удерживание земляных масс на склоне обеспечивают контрфорсными сооружениями различных конструкций...

Опора деревянной одностоечной и способы укрепление угловых опор: Опоры ВЛ - конструкции, предназначен­ные для поддерживания проводов на необходимой высоте над землей, водой...

Артыкул 42. Пацвярджэнне статусу творчага работнiка

2017-08-07 250
Артыкул 42. Пацвярджэнне статусу творчага работнiка 0.00 из 5.00 0 оценок
Заказать работу

 

1. Статус творчага работнiка, якi з'яўляецца членам творчага саюза, пацвярджаецца творчым саюзам у парадку, устаноўленым статутам творчага саюза.

Статус творчага работнiка, якi не з'яўляецца членам творчага саюза, пацвярджаецца прафесiйным сертыфiкатам творчага работнiка, якi выдаецца экспертнай камiсiяй па пацвярджэннi статусу творчага работнiка ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.

Форма прафесiйнага сертыфiката творчага работнiка ўстанаўлiваецца Мiнiстэрствам культуры.

2. Экспертная камiсiя па пацвярджэннi статусу творчага работнiка ствараецца пры Мiнiстэрстве культуры.

3. Экспертная камiсiя па пацвярджэннi статусу творчага работнiка:

3.1. арганiзуе правядзенне экспертызы матэрыялаў, якiя пацвярджаюць вынiкi творчай дзейнасцi;

3.2. прыцягвае да правядзення экспертызы прадстаўнiкоў дзяржаўных органаў, творчых саюзаў, iншых арганiзацый, спецыялiстаў у сферы культуры, дзеячаў культуры i мастацтва, якiя не з'яўляюцца членамi экспертнай камiсii;

3.3. накiроўвае ў дзяржаўныя органы, творчыя саюзы, iншыя арганiзацыi запыты для атрымання ад iх дакументаў i (або) звестак, неабходных для пацвярджэння статусу творчага работнiка;

3.4. заслухоўвае на сваiх пасяджэннях прадстаўнiкоў дзяржаўных органаў, творчых саюзаў, iншых арганiзацый па пытаннях пацвярджэння статусу творчага работнiка;

3.5. прымае рашэннi аб выдачы (адмове ў выдачы) прафесiйнага сертыфiката творчага работнiка, ануляваннi прафесiйнага сертыфiката творчага работнiка;

3.6. ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.

4. Для пацвярджэння статусу творчага работнiка грамадзянiн звяртаецца ў экспертную камiсiю па пацвярджэннi статусу творчага работнiка з заявай па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры, да якой прыкладаюцца матэрыялы, прадугледжаныя заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.

Пры неабходнасцi грамадзянiн забяспечвае доступ да вынiкаў творчай дзейнасцi.

5. Для пацвярджэння статусу творчага работнiка вынiкi творчай дзейнасцi:

5.1. павiнны:

адносiцца да твораў мастацкай лiтаратуры або мастацтва;

з'яўляцца новымi, якiя не iснавалi раней, вынiкамi iнтэлектуальнай дзейнасцi;

быць створаны на высокiм мастацкiм узроўнi;

5.2. публiкавалiся, публiчна выконвалiся, iншым спосабам даводзiлiся да ўсеагульнага ведама на працягу апошнiх трох гадоў.

6. Падставамi для адмовы ў выдачы прафесiйнага сертыфiката творчага работнiка з'яўляюцца:

6.1. неадпаведнасць вынiкаў творчай дзейнасцi патрабаванням, прадугледжаным пунктам 5 гэтага артыкула;

6.2. прадстаўленне дакументаў i (або) звестак, якiя не адпавядаюць патрабаванням гэтага Кодэкса, iншых актаў заканадаўства, у тым лiку прадстаўленне падложных, падробленых або несапраўдных дакументаў.

7. Падставай для анулявання прафесiйнага сертыфiката творчага работнiка з'яўляецца рашэнне суда аб тым, што грамадзянiн не з'яўляецца аўтарам (выканаўцам) твораў мастацкай лiтаратуры або мастацтва.

Копiя рашэння аб ануляваннi прафесiйнага сертыфiката творчага работнiка не пазней за пяць каляндарных дзён з дня прыняцця рашэння накiроўваецца грамадзянiну, у адносiнах да якога прынята рашэнне аб ануляваннi прафесiйнага сертыфiката творчага работнiка.

Звесткi аб ануляваннi прафесiйнага сертыфiката творчага работнiка з'яўляюцца адкрытымi i размяшчаюцца на афiцыйным сайце Мiнiстэрства культуры ў глабальнай камп'ютарнай сетцы Iнтэрнэт.

Грамадзянiн не пазней за тры каляндарныя днi з дня атрымання копii рашэння аб ануляваннi прафесiйнага сертыфiката творчага работнiка абавязаны вярнуць у Мiнiстэрства культуры прафесiйны сертыфiкат творчага работнiка.

8. У выпадку страты прафесiйнага сертыфiката творчага работнiка выдаецца яго дублiкат у адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.

 

Артыкул 43. Асаблiвасцi прававога статусу работнiкаў культуры

 

1. Правы i абавязкi работнiкаў культуры вызначаюцца ў адпаведнасцi з гэтым Кодэксам, iншымi актамi заканадаўства, лакальнымi нарматыўнымi прававымi актамi, працоўным дагаворам (кантрактам) i залежаць ад напрамку культурнай дзейнасцi, што ажыццяўляе работнiк культуры.

2. Работнiкi культуры, акрамя дзеячаў культуры i мастацтва, падлягаюць атэстацыi не радзей за адзiн раз у пяць гадоў, калi заканадаўчымi актамi не ўстаноўлена iншае.

Парадак правядзення атэстацыi работнiкаў культуры вызначаецца актамi заканадаўства.

3. Падрыхтоўка, павышэнне квалiфiкацыi i перападрыхтоўка работнiкаў культуры ажыццяўляюцца ва ўстановах адукацыi, iншых арганiзацыях у адпаведнасцi з заканадаўствам аб адукацыi.

Парадак падрыхтоўкi, павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi работнiкаў культуры, прысваення iм квалiфiкацыйных катэгорый вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адукацыi i аб працы.

4. У мэтах павышэння прафесiйнай кампетэнтнасцi работнiкi культуры могуць накiроўвацца на стажыроўку за межы Рэспублiкi Беларусь.

Парадак накiравання работнiкаў культуры на стажыроўку за межы Рэспублiкi Беларусь вызначаецца Саветам Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, калi iншае не вызначана Прэзiдэнтам Рэспублiкi Беларусь.

 

ГЛАВА 8

КАЛЕКТЫВЫ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦI

 

Артыкул 44. Паняцце i вiды калектываў мастацкай творчасцi

 

1. Калектывы мастацкай творчасцi - аб'яднаннi грамадзян, якiя сумесна займаюцца мастацкай творчасцю.

2. Вiды калектываў мастацкай творчасцi:

2.1. прафесiйныя калектывы мастацкай творчасцi;

2.2. непрафесiйныя (аматарскiя) калектывы мастацкай творчасцi;

2.3. аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасцi.

3. Прафесiйным калектывам мастацкай творчасцi прызнаецца калектыў, што складаецца з грамадзян, якiя сумесна займаюцца мастацкай творчасцю на прафесiйнай аснове.

4. Непрафесiйным (аматарскiм) калектывам мастацкай творчасцi прызнаецца калектыў, што складаецца з грамадзян, якiя сумесна займаюцца мастацкай творчасцю на непрафесiйнай аснове, за выключэннем кiраўнiка непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, якi, як правiла, займаецца мастацкай творчасцю на прафесiйнай аснове.

5. Аўтэнтычным фальклорным калектывам мастацкай творчасцi прызнаецца калектыў, што складаецца з грамадзян, звязаных з натуральным фальклорным асяроддзем пэўнай мясцовасцi, якiя атрымалi i перадаюць у вуснай традыцыi фальклорныя веды i навыкi, сумесна займаюцца мастацкай творчасцю на непрафесiйнай аснове.

 

Артыкул 45. Жанры i формы калектываў мастацкай творчасцi

 

1. Па жанрах калектывы мастацкай творчасцi падзяляюцца на:

1.1. тэатральныя (драматычныя, музычныя, лялечныя, прозы i паэзii, сатыры i гумару, пантамiмы, мiнiяцюр i iншых тэатральных жанраў);

1.2. вакальна-харавыя (з акадэмiчнай, народнай, эстраднай манерай выканання i iншых вакальна-харавых жанраў);

1.3. харэаграфiчныя (народнага, класiчнага, бальнага, эстраднага танцаў i iншых харэаграфiчных жанраў);

1.4. музычна-iнструментальныя (народных, ударных, духавых iнструментаў, духавой, старадаўняй, класiчнай, камернай, эстраднай музыкi i iншых музычна-iнструментальных жанраў);

1.5. фальклорныя (розных вiдаў i жанраў фальклору);

1.6. дэкаратыўна-прыкладныя (лозапляцення, саломапляцення, керамiкi, апрацоўкi дрэва, вышыўкi, ткацтва i iншых дэкаратыўна-прыкладных жанраў);

1.7. выяўленчыя (жывапiсу, графiкi, скульптуры i iншых выяўленчых жанраў);

1.8. цыркавыя;

1.9. дызайнерскiя;

1.10. фота-, слайд-, кiнамастацтва;

1.11. калектывы, якiя дзейнiчаюць на спалучэннi розных жанраў (вакальна-iнструментальны, песнi i танца, дэкаратыўна-прыкладнога i выяўленчага мастацтва);

1.12. iншыя жанры.

2. Па формах калектывы мастацкай творчасцi падзяляюцца на:

2.1. хор;

2.2. аркестр;

2.3. тэатр;

2.4. ансамбль;

2.5. цырк;

2.6. студыю;

2.7. iншыя формы.

 

Артыкул 46. Статус калектываў мастацкай творчасцi

 

1. Прафесiйныя калектывы мастацкай творчасцi i непрафесiйныя (аматарскiя) калектывы мастацкай творчасцi могуць стварацца ў якасцi юрыдычнай асобы i з'яўляцца арганiзацыямi культуры або стварацца ў якасцi падраздзялення юрыдычнай асобы i не з'яўляцца арганiзацыямi культуры. Непрафесiйныя (аматарскiя) калектывы мастацкай творчасцi таксама могуць быць клубнымi фармiраваннямi.

2. Прафесiйныя калектывы мастацкай творчасцi i непрафесiйныя (аматарскiя) калектывы мастацкай творчасцi, якiя ствараюцца ў якасцi юрыдычнай асобы, дзейнiчаюць на падставе статута i (або) устаноўчага дагавора.

3. Прафесiйныя калектывы мастацкай творчасцi, якiя ствараюцца ў якасцi падраздзялення юрыдычнай асобы, i непрафесiйныя (аматарскiя) калектывы мастацкай творчасцi, якiя ствараюцца ў якасцi падраздзялення юрыдычнай асобы або клубнага фармiравання, дзейнiчаюць на падставе палажэння, зацверджанага iх заснавальнiкам.

4. Статус непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi пацвярджаецца пашпартам непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, якi змяшчае асноўныя звесткi аб гэтым калектыве. Пашпарт непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi складаецца заснавальнiкам калектыву мастацкай творчасцi па форме, устаноўленай Мiнiстэрствам культуры.

У выпадку змянення звестак, унесеных у пашпарт непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, заснавальнiк калектыву мастацкай творчасцi абавязаны ў двухмесячны тэрмiн з дня ўзнiкнення падставы для iх змянення скласцi новы пашпарт непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi.

5. Аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасцi могуць быць клубнымi або iншымi фармiраваннямi.

Аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасцi, якiя з'яўляюцца клубнымi фармiраваннямi, дзейнiчаюць на падставе палажэння, зацверджанага iх заснавальнiкам.

 

Артыкул 47. Парадак стварэння i лiквiдацыi (спынення дзейнасцi) прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi i непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi

 

1. Парадак стварэння i лiквiдацыi прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi i непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi, якiя з'яўляюцца арганiзацыямi культуры, устанаўлiваецца Грамадзянскiм кодэксам Рэспублiкi Беларусь i iншымi заканадаўчымi актамi.

2. Парадак стварэння прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi i непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi, якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры, устанаўлiваецца iх заснавальнiкам.

3. Заснавальнiкам прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi, якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, выступае юрыдычная асоба, у структуры якой створаны гэты калектыў.

4. Заснавальнiкам непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, выступае юрыдычная асоба, у структуры якой створаны або на базе якой дзейнiчае гэты калектыў.

Юрыдычная асоба, на базе якой дзейнiчае непрафесiйны (аматарскi) калектыў мастацкай творчасцi, - юрыдычная асоба, якая ажыццяўляе арганiзацыйнае, фiнансавае i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне творчай дзейнасцi непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi без стварэння падраздзялення ў структуры гэтай юрыдычнай асобы.

5. Спыненне дзейнасцi прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi або непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры, ажыццяўляецца па рашэннi iх заснавальнiка.

 

Артыкул 48. Падставы для ажыццяўлення дзейнасцi ўдзельнiкамi прафесiйных калектываў мастацкай творчасцi, непрафесiйных (аматарскiх) калектываў мастацкай творчасцi i аўтэнтычных фальклорных калектываў мастацкай творчасцi

 

1. Удзельнiкi прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi ажыццяўляюць сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або грамадзянска-прававога дагавора.

2. Удзельнiкi непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, за выключэннем кiраўнiка непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, ажыццяўляюць сваю дзейнасць на падставе ўдзелу (членства) або прыёму (запiсу) на аснове добраахвотнага волевыяўлення, у тым лiку па вынiках папярэдняга адбору (конкурсу).

Кiраўнiк непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, якi з'яўляецца арганiзацыяй культуры, ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або грамадзянска-прававога дагавора, якiя заключаюцца з заснавальнiкам калектыву, цi на iншых падставах, прадугледжаных заканадаўчымi актамi.

Кiраўнiк непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, якi не з'яўляецца арганiзацыяй культуры, ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або грамадзянска-прававога дагавора, якiя заключаюцца з заснавальнiкам калектыву, цi на падставе ўдзелу (членства) або прыёму (запiсу) на аснове добраахвотнага волевыяўлення, у тым лiку па вынiках папярэдняга адбору (конкурсу).

3. Удзельнiкi аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасцi ажыццяўляюць сваю дзейнасць на падставе ўдзелу (членства).

Кiраўнiк аўтэнтычнага фальклорнага калектыву мастацкай творчасцi, якi з'яўляецца клубным фармiраваннем, можа ажыццяўляць сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта) або грамадзянска-прававога дагавора, якiя заключаюцца з заснавальнiкам калектыву.

 

Артыкул 49. Кiраванне ў прафесiйным калектыве мастацкай творчасцi або непрафесiйным (аматарскiм) калектыве мастацкай творчасцi, якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры

 

1. Кiраванне ў прафесiйным калектыве мастацкай творчасцi або непрафесiйным (аматарскiм) калектыве мастацкай творчасцi, якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры, ажыццяўляецца заснавальнiкам калектыву i кiраўнiком калектыву ў адпаведнасцi з устаноўчым дакументам заснавальнiка калектыву i палажэннем, зацверджаным заснавальнiкам калектыву.

2. У выпадку, калi кiраўнiк прафесiйнага калектыву мастацкай творчасцi або непрафесiйнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасцi, якiя не з'яўляюцца арганiзацыямi культуры, ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе працоўнага дагавора (кантракта), ён назначаецца на пасаду i вызваляецца ад пасады заснавальнiкам калектыву i нясе перад iм адказнасць за дзейнасць калектыву.

 

ГЛАВА 9

АРГАНIЗАЦЫI КУЛЬТУРЫ I ПАДРАЗДЗЯЛЕННI ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ

 


Поделиться с друзьями:

История развития хранилищ для нефти: Первые склады нефти появились в XVII веке. Они представляли собой землянные ямы-амбара глубиной 4…5 м...

Состав сооружений: решетки и песколовки: Решетки – это первое устройство в схеме очистных сооружений. Они представляют...

Биохимия спиртового брожения: Основу технологии получения пива составляет спиртовое брожение, - при котором сахар превращается...

Индивидуальные и групповые автопоилки: для животных. Схемы и конструкции...



© cyberpedia.su 2017-2024 - Не является автором материалов. Исключительное право сохранено за автором текста.
Если вы не хотите, чтобы данный материал был у нас на сайте, перейдите по ссылке: Нарушение авторских прав. Мы поможем в написании вашей работы!

0.032 с.