Реклама массового праздника- фестиваля. Работа со СМИ — КиберПедия 

История развития пистолетов-пулеметов: Предпосылкой для возникновения пистолетов-пулеметов послужила давняя тенденция тяготения винтовок...

Организация стока поверхностных вод: Наибольшее количество влаги на земном шаре испаряется с поверхности морей и океанов (88‰)...

Реклама массового праздника- фестиваля. Работа со СМИ

2024-02-15 19
Реклама массового праздника- фестиваля. Работа со СМИ 0.00 из 5.00 0 оценок
Заказать работу

 

Рэклама — гэта вiд дзейнасці, мэтай якой з’яўляецца рэалiзацыя грамадскiх, сацыяльных i iншых задач шляхам распаўсюджвання iнфармацыi. Рэкламная iнфармацыя фармiруецца такiм чынам, каб уздзейнічаць на масавую або iндывiдуальную свядомасць, выклiкаючы зададзеную рэакцыю выбранай сацыяльнай аўдыторыi.

Рэклама — адзiн з важных аспектаў дзейнасцi аргкамiтэта ў падрыхтоўцы жыхароў мясцовасцi да ўспрымання i актыўнага ўдзелу ў святочных дзеяннях. Рэклама свята складаецца з комплексу разнастайных мерапрыемстваў iнфарма-цыйнай i творчай накiраванасцi i рэалізуецца па розных каналах.

За пэўны час (месяц цi два) да правядзення свята сродкi масавай iнфармацыi (прэса, радыё, тэлебачанне) даюць шэраг артыкулаў, iнтэрв’ю, перадач аб будучым свяце i калектывах, якiя будуць на iм выступаюць.

У гэты перыяд у мясцовых клубах, Дамах i Палацах культуры мэтазгодна правесцi серыю тэматычных вечароў, вусных часопісаў, якiя б адлюстроўвалi накiраванасць будучага свята. Напрыклад, калi рыхтуецца свята бальнага танца, можна арганiзаваць вечары, прысвечаныя гiсторыi паходжання i развiцця асобных танцаў — вальса, факстрота, танга i іншых; пры падрыхтоўцы свята камернай, духавой цi эстраднай музыкi гледачам можна прапанаваць вечары-партрэты беларускiх i замежных кампазiтараў — прапагандыстаў музыкi — або вусныя часопісы, прысвечаныя музычным iнструментам; пры арганiзацыi народнага свята, на клубных вечарах удзельнiкаў можна зацiкавiць вiктарынамi i гульнёвымi праграмамi, якiя адлюстроўваюць традыцыi правядзення канкрэтнага каляндарнага свята перад святам Перамогi або Днём незалежнасцi Беларусi можна наладзiць сустрэчы з ветэранамi Вялiкай Айчыннай вайны i інш.

З гэтымi ж мэтамi за тыдзень—два да свята ў адпаведнасцi з накiраванасцю будучай дзеi можна арганiзаваць фестываль мастацтва, разнастайныя конкурсы (выканаўцаў прыпевак, гумару, патрыятычнай песнi i інш.), пераможцы якiх будуць выступаць на свяце. Калi ёсць магчымасць, то запрошаным творчым калектывам з iншых раёнаў можна прапанаваць прыняць удзел у тыднi культуры на вёсцы, дзе яны выступяць са сваiмi канцэртнымi праграмамi i запросяць жыхароў на свята.

Адной з формаў рэкламы з’яўляецца ўдзел жыхароў у падрыхтоўцы святочных дзей. Так, рэпетыцыi мастацкай самадзейнасцi, выраб карнавальных касцюмаў, твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, трэнiроўкi спартыўных калектываў нясуць у сабе пэўны iнфармацыйны зарад. Вельмi важна, каб арганiзатары даводзiлi да ведама ўсiх удзельнiкаў, што, дзе i ў якi час будзе адбывацца, а ўдзельнiкі, у сваю чаргу, маглi данесцi гэтыя весткi да жыхароў наваколля.

За два—тры днi да пачатку свята арганiзатары нала-   джваюць выпуск друкаванай прадукцыi (афiшы, запрашальныя бiлеты, праграмы, буклеты). У афiшы ўказваюцца месца i час правядзення свята, яго поўная праграма i склад пастановачнай групы. Афiша павiнна быць яркай, запамiнальнай, выкананай у рознакаляровых тонах. Афiшы свята звычайна размяшчаюць на рэкламных тумбах i шчытах. Але, як паказвае практыка, выкарыстанне толькi гэтага сродку дастаўкi друкаванай iнфармацыi да гледача не заўсёды эфектыўнае, таму што сярод мноства розных аб’яў i плакатаў афiша свята бывае непрыметнай. Зыходзячы з гэтага, для друкаванай прадукцыi свята трэба адшукаць такое месца, з якога б яна прыцягвала да сябе ўвагу жыхароў, напрыклад на вiтрынах магазiнаў, унiверсамаў, рэстаранаў, кафе, бараў i інш. Акрамя таго, эфектыўным сродкам iнфармавання з’яўляецца размя-  шчэнне афiш на бакавым шкле гарадскога транспарту (метро, трамваi, тралейбусы, аўтобусы), плаўсродках (цеплаходы, катэры), што час ад часу засяроджвае ўвагу жыхароў на рэкламе свята.

Напярэдаднi свята неабходна праводзiць папярэднi продаж бiлетаў разнастайных камерцыйных дзей (вiдовiшчаў, атракцыёнаў, латарэй), што ў пэўнай ступенi будзе спрыяць папулярызацыi святочных мерапрыемстваў i далучэнню жыхароў мясцовасцi да актыўнага ўдзелу ў свяце.

Выпуск напярэдаднi свята апошняга нумара мясцовай газеты можа адлюстраваць усю праграму святочных дзеянняў з тлумачэннем, што, дзе i калi будзе адбывацца. Гэта акажа жыхарам i гасцям свята вялiкую дапамогу ў iнфармаванасцi аб будучых святочных падзеях, у вынiку чаго кожны чалавек у адпаведнасцi са сваiм густам, iнтарэсам, зацiкаўленасцю зможа выбраць для наведвання тое цi iншае мерапрыемства i спланаваць асабiстую праграму ўдзелу ў свяце.

Значную дапамогу ў рэкламе свята могуць аказаць работнiкi гандлю шляхам выпуску напярэдаднi свята ў продаж разнастайных тавараў са святочнай сiмволiкай, цэлафанавых пакетаў, вымпелаў, значкоў i інш.

Непасрэдна ў дзень свята эфектыўна ўздзейнічае на людзей тэатралiзаваная рэклама, якая ажыццяўляецца ў розных святах у адметных формах. Так, у беларускiх народных святах каляндарнага цыкла (Каляды, Масленiца, Гуканне вясны, Вялiкдзень, Юр’я, Сёмуха, Купалле, Дажынкi) тэатралiзаванай рэкламай з’яўляюцца абходы фальклорнымi калектывамi цi групамi ражаных падворкаў вёскi, горада, у час якiх удзельнiкi гуртоў вiншуюць людзей са святам i запрашаюць на яго дзеi; у свяце песнi — гэта так званы “зорны выхад” творчых калектываў, якiя з песнямi iдуць з розных канцоў горада, вёскi да месца правядзення фестывалю. У музычным свяце такую ролю можа выконваць народны, духавы цi эстрадны аркестр, які на трамвайнай платформе, аўтамашыне цi рачным трамвайчыку, абклееным афiшай, у пэўных месцах спыняецца, дае невялiкi канцэрт i запрашае ўсiх на свята. Тэатралiзаваная рэклама ўвасабляецца i ў форме разнастайных шэсцяў па населеным пункце карнавальных, конных, спартыўных кавалькад i да т.п.

Такiм чынам, комплекс рэкламных мерапрыемстваў не толькi iнфармуе жыхароў аб свяце, але i мае арыентацыйную накiраванасць, стварае святочны настрой.

Арганiзацыя работы прэс-цэнтра. За некалькi месяцаў або тыдняў да пачатку свята адмiнiстратар аргкамiтэта дамаўляецца з прадстаўнiкамi мясцовых сродкаў масавай iнфармацыi аб публiкацыi цыкла артыкулаў i правядзеннi радыё-, тэлеперадач аб будучым свяце. Зместам артыкулаў i перадач можа быць iнтэрв’ю з членамi пастановачнай групы, аргкамiтэта, з якiх жыхары могуць даведацца, што новага i цiкавага будзе ў свяце, аб яго гiсторыi, традыцыях.

Напярэдаднi свята прадстаўнiкоў прэс-цэнтра пажадана запрасiць на асобныя рэпетыцыi з тым, каб яны маглi пазнаёмiцца з рознымi фрагментамi свята, будучай дзеяй. На гэтых рэпетыцыях, асаблiва на генеральнай, фотакарэспандэнты, вiдэа- i кiнааператары будуць мець магчымасць зняць на плёнку ў пажаданых ракурсах тыя фрагменты дзеi, на якiх у час прадстаўлення работа аператараў на сцэнiчнай пляцоўцы забараняецца, каб не перашкаджаць гледачу.

За некалькi дзён да свята або ў дзень святкавання аргкамiтэт збiрае прадстаўнiкоў прэс-цэнтра, якiя будуць акрэдытаваны на свяце. У час гэтай сустрэчы яны атрымлiваюць поўную iнфармацыю аб тым, што будзе адбывацца на свяце. Галоўны рэжысёр на аснове сцэнарыя расказвае аб мастацкiх рысах будучай дзеi, найбольш цiкавых момантах i мiзансцэнах, вобразным рашэннi, падказвае, на што трэба звярнуць асаблiвую ўвагу, адлюстроўваючы свята ў фота-, вiдэа- i кiнаматэрыялах. Акрэдытаваным карэспандэнтам можна прапанаваць правесцi з гледачамi i ўдзельнiкамi свята экспрэс-iнтэрв’ю, а яго вынiкi апублiкаваць у газеце або паказаць у вiдэа- i кiнастужках. Адным са шляхоў заахвочвання да работы акрэдытаваных карэспандэнтаў можа стаць аб’яўлены аргкамiтэтам конкурс рэпартажаў аб свяце, пераможцы якога будуць узнагароджаны прызамi i каштоўнымi падарункамi. Аб эфектыўнасцi такiх конкурсаў сведчыць плённая работа ў гэтым кiрунку мiнскiх камерцыйных фiрмаў “Экспафорум”, “Мiнскi кiрмаш”, аргкамiтэта мiжнароднага свята народнай музыкi “Звiняць цымбалы i гармонiк” (г.Паставы).

Для работы прэс-цэнтра на свяце павiнна быць спецыяльна абсталяванае памяшканне або палатка з тэлефонам, дзе карэспандэнты могуць адпачыць, абмяняцца ўражаннямi аб прагледжаным дзеяннi.

Такiм чынам, рознабаковая дзейнасць аргкамiтэта па рэкламе свята дапаможа своечасова праiнфармаваць жыхароў мясцовасцi аб будучым дзеяннi, зацiкавiць, заахвоцiць i далучыць iх да канкрэтнага ўдзелу ў святочных акцыях, а таксама садзейнiчаць з’яўленню аб’ектыўнай iнфармацыi аб свяце, якое адбылося.

 


Поделиться с друзьями:

Состав сооружений: решетки и песколовки: Решетки – это первое устройство в схеме очистных сооружений. Они представляют...

Папиллярные узоры пальцев рук - маркер спортивных способностей: дерматоглифические признаки формируются на 3-5 месяце беременности, не изменяются в течение жизни...

Эмиссия газов от очистных сооружений канализации: В последние годы внимание мирового сообщества сосредоточено на экологических проблемах...

Биохимия спиртового брожения: Основу технологии получения пива составляет спиртовое брожение, - при котором сахар превращается...



© cyberpedia.su 2017-2024 - Не является автором материалов. Исключительное право сохранено за автором текста.
Если вы не хотите, чтобы данный материал был у нас на сайте, перейдите по ссылке: Нарушение авторских прав. Мы поможем в написании вашей работы!

0.009 с.