Семінар 5. Культурныя сувязі перыяду сусветнай каланіяльнай сістэмы (1870-1945) — КиберПедия 

Двойное оплодотворение у цветковых растений: Оплодотворение - это процесс слияния мужской и женской половых клеток с образованием зиготы...

Семя – орган полового размножения и расселения растений: наружи у семян имеется плотный покров – кожура...

Семінар 5. Культурныя сувязі перыяду сусветнай каланіяльнай сістэмы (1870-1945)

2024-02-15 18
Семінар 5. Культурныя сувязі перыяду сусветнай каланіяльнай сістэмы (1870-1945) 0.00 из 5.00 0 оценок
Заказать работу

 

Пытанні для абмеркавання:

 

1. Асаблівасці і асноўныя формы міжнародных культурных сувязей ў 1870-1914 гг.

2. Уплыў еўрапейскай культурнай традыцыі на мадэрнізацыйныя працэсы ў Азіі.

3. Рост дыпламатычнай актыўнасці ў сферы культуры ў міжваенны час (1921-1939 гг.).

4. Станаўленне міжнародных культурных сувязей беларускіх зямель у XIX – пачатку ХХ ст.

5. Асаблівасці культурных кантактаў БССР у 1921-1939 гг.

 

Адказ на першае пытанне рыхтуецца на падставе канспекта лекцыі. У эпоху позняга Новага часу, якую яшчэ называюць перыядам імпэрыялізму, становіцца відавочным, што культура, міжкультурныя камунікацыі могуць стаць важнай часткай міжнародных адносін, гнуткім і вельмі эфектыўным інструментам у вырашэнні палітычных і эканамічных пытанняў. У апошняй чвэрці XIX ст. адбываецца стварэнне сусветнай каланіяльнай сістэмы. Неабходна адзначыць, якія еўрапейскія краіны ў гэты перыяд стварылі свае імперыі. Паралельна з працэсам каланізацыі ішоў другі геапалітычны працэс – дэкаланізацыя. Таксама неабходна назваць краіны, якія сталі незалежнымі на працягу ХІХ-пачатку ХХ ст.

Патрабуецца раскрыць змест тэзіса аб тым, што каланіяльная палітыка Брытанскай імперыі ў галіне культуры стала падставай для з'яўлення ў XIX ст. тэрміна «культурны імперыялізм», а таксама тэарэтычныя абгрунтаванні знешняй культурнай палітыкі Германіі, Францыі, Італіі ў духу "маральных заваёў" ці "палітыкі без вайны". Важнай адметнасцю гэтага перыяда з’яўляецца арыентацыя некаторых краін на працу са сваёй дыяспарай (якія гэта краіны?), пашырэнне адукацыйных устаноў за мяжою і “вайна моваў”.

Толькі з развіццём імперскага каланіялізму з’яўляюцца першыя пастаянныя культурныя ўстановы асобных дзяржаў за мяжою. Для поўнага адказу неабходна прывесці канкрэтныя прыклады. Адносна Францыі можа дапамагчы публікацыя, якая пазначана ў спісе літаратура пад нумарам 12.

У гэты перыяд было заключана першае двухбаковае міждзяржаўнае пагадненне аб культурным супрацоўніцтве (паміж якімі краінамі?), былі створаны т.зв. “саюзы замежжа” ці “замежныя саюзы” і парныя ці дуалістычныя саюзы (якая краіна тут больш адзначылася?).

Пры адказе на другое пытанне неабходна выкарыстаць тэкст лекцыі а таксама публікацыі, якія пазначаны ў спісе літаратуры нумарамі 10, 11, 19, 23. Асаблівую ўвагу трэба звярнуць на Кітай, Японію, Карэю, Турцыю.

Палітыка мадэрнізацыі, якая праводзілася ў Кітаі ў 1860-1890 гг., атрымала назву палітыкі «самаўзмацнення». Кітай выбарча запазычаў ў Захаду тэхнічныя навінкі. Ажыццяўляўся пераклад замежных кніг на кітайскую мову, сталі выдавацца газеты. Пры характарыстыцы наступнага этапу – нацыянальнага патрыятызму – патрэбна звярнуць увагу на ўплыў хрысціянства і сацыялістычных ідэй на лідэраў кітайскай мадэрнізацыі.

Ведучы гаворку пра Японію, неабходна расказаць пра асноўныя рэформы, якія атрымалі назву Рэстаўрацыя Мэйдзі, уплыў на яе еўрапейскай палітыка-прававой сістэмы. Асобна трэба спыніцца на еўрапейскім і амерыканскім уплыве ў мове.

Ва ўрадзе Карэі была невялікая група рэфарматараў, якія выступалі за «самаўзмацненне». Студэнты, якія атрымалі адукацыю ў Японіі, дзе вывучалі еўрапейскія навукі, сталі выступаць за пераўтварэнне краіны на ўзор еўрапейскіх дзяржаў. Якая краіна стала ўзорам для прыхільнікаў руху «Кэхва Ундон»?

У чым адметнасць мэдэрнізацыі Турцыі ў 1920-я гады? Як абгрунтоў галоўны ідэолаг кемалізму Зія Гек Алп неабходнасць прыняцця заходняй цывілізацыі? У якой сферы запазычанні еўрапейскіх узораў былі найбольшыя?

Адказ на трэцяе пытанне будуецца на падставе тэкста лекцыі. Неабходна адзначыць, што перыд 1921-1945 гг. адносна характару міжнародных культурных сувязей атрымаў назву “культурная прапаганда”. Пасля вайны дзяржаўныя органы выступаюць ініцыятарамі стварэння разнастайных міжнародных устаноў, якія атрымліваюць дзяржаўнае фінансаванне і знаходзяцца пад непасрэдным куратарствам дзяржавы. Назіраецца ўсплеск дыпламатычнай актыўнасці ў сферы культуры. Пасля Першай сусветнай вайны быў створаны першы міжнародны інстытут шматбаковага супрацоўніцтва (як ён называўся).

Культурныя сувязі выкарыстоўваліся для дасягнення палітычных і прапагандысцкіх мэтаў. Адной з галоўных было стварэнне станоўчага іміджу краіны за мяжою. Найбольш гэта вызначэнне датычыць знешняй культурнай палітыкі Германіі і СССР. Адносна СССР можа дапамагчы з адказам публікацыя пад нумарам 7, 9, 17, 22. Раскрыць змест міжнародных культурных сувязей Германні ў 1919-1932 гг. дапаможа кніга В. Космача (нумар 13 у спісе літаратуры). Неабходна назваць асноўныя ўстановы ў абедзьвюх краінах, якія займаліся пытаннямі міжнародных культурных сувязей.

Сярод напрамкаў прапаганды фашысцкай Італіі значнае месца займала прапаганда карпаратывізму і карпаратыўнай сістэмы ў цэлым, дасягненняў фашысцкай эканомікі і культуры, а таксама каланіяльнай палітыкі. Неабходна расказаць пра дзейнасць культурнай асацыяцыі «Італіка», Фашысцкага інстытута культуры, Італьянскіх інстытутаў культуры пры італьянскіх пасольствах за мяжою.

Для больш поўнага адказу трэба прывесці прыклады стварэння іншымі краінамі спецыяльных ўстаноў у сферы міжнародных культурных кантактаў (Вялікабрытанія, Францыя, Балгарыя, Венгрыя).

Адказ на чацвёртае пытанне павінен складацца на аснове публікацый пад нумарамі 4, 8, 15, 17. Асабліва звяртаем увагу на пазначаныя старонкі чацвёртага тома “Гісторыі Беларусі” у шасці тамах.

Патрэбна адзначыць цікавасць да Беларусі пачынаючы з канца XVIII ст. польскіх i рускіх даследчыкаў, еўрапейскіх славістаў, падарожнікаў, назваць асобныя прозвішчы.

Асобна неабходна спыніцца на культурна-асветнай дзейнасці за мяжою прадстаўнікоў эміграцыі з беларускіх земляў (удзельнікі паўстання 1830-1831 гг.). Тут дапаможа артыкул В. Гарбачовай і кніга Д. Матвейчыка (нумары 5 і 16 у спісе літаратуры).

Далей трэба прывесці факты, якія сведчаць аб міжнародныхз культурных кантактах беларускіх зямель у сферы літаратуры, тэатра, музыкі, архітэктуры, выяўленчага мастацтва. Істотнай фактарам, які паўплываў на характар культурных кантактаў другой паловы 19 ст. з’яўлялася атрыманне вышэйшай адукацыі мясцовай моладзі ва універсітэтах і інстытутах Расіі, Украіны, Прыбалтыкі, Польшчы у сувязі з адсутнасцю вышэйшых навучальных устаноў на беларускіх землях. Шырокія сувязі, якія наладжвалі беларусы у краінах, дзе яны вучыліся або працавалі, садзейнічалі фармаванню ў грамадскіх колах гэтых краін цікавасці да нашага народа, яго культурнай спадчыны, мовы.

Асобна трэба расказаць пра ролю рэдакцыі “Нашай нівы” у наладжванні і развіцці міжнародных культурных кантактаў.

Адказ на пятае пытанне рыхтуецца з выкарыстаннем чацвёртага тома “Гісторыі Беларусі” у шасці тамах (нумар 6 у спісе літаратуры).

Неабходна спыніцца на беларуска-чэхаславацкіх культурных сувязях ў гэты перыяд. Асабліва на культурнай дзейнасці беларускай эміграцыі, асабістых кантактах пісьменнікаў. У гэтым дапаможа кніга Л. Мірачыцкага (нумар 18 у спісе літаратуры). А асаблівасці беларуска-германскіх сувязей ахарактарызаваны ў арыкуле М. Бельскай (нумар 2 ў спісе).

Патрэбна раскрыць асноўныя задачы і сутнасць дзейнасці грамадскай арганізацыі Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі.

 

Тэмы рэфератаў:

 

1. Беларусы ў Чэхаславакіі ў 1920-1930 гг.

2. Мастакі “Парыжскай школы” – ураджэнцы беларускіх зямель.

3. Культурныя сувязі СССР у 1918-1941 гг.

4. Асаблівасці культурных кантактаў Францыі ў XIX- першай палове ХХ ст.

5. Развіццё культурных сувязяў Германіі ў 1870-1941 гг.

 

Літаратура:

1. 250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур. – Мінск: Экоперспектива, 2008. – 416 с.

2. Бельская, М. А. Общественно-культурные отношения Беларуси и Германии в 1918–1929 годах / М.А. Бельская // Беларусь в современном мире : материалы VII Междунар. науч. конф. студентов, аспирантов и молодых ученых, Гомель, 22 мая 2014 г. / М-во образования Респ. Беларусь, Гомел. гос. техн. ун-т им. П. О. Сухого ; под общ. ред. В. В. Кириенко. – Гомель : ГГТУ им. П. О. Сухого, 2014. – С. 26-28 (353 с.) URL: https://www.gstu.by/sites/default/files/files/konferencii/belarus_v_sovremennom_mire_0.pdf

3. Боголюбова, Н.М. Становление и эволюция внешней культурной политики России / Н.М. Боголюбова, Николаева, Ю.М. – СПб.: Изд. дом Санкт-Петербургского гос. ун-та , 2013.

4. Вострыкава, А.У. Усходнеславянскі складнік чэшскай літаратуры / А.У. Вострыкава // Славянскія літаратуры ў кантэксце сусветнай. Матэрыялы Х Міжнароднай навуковай канферэнцыі. – Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2011. Доступ для спампоўкі: Электронная бібліятэка БДУ: http://elib.bsu.by/handle/123456789/36678

5. Гарбачова, В. В. Беларусь і Вялікая эміграцыя (1830-1860-я гг.) / В. В. Гарбачова // Працы гістарычнага факультэта БДУ: навук. зб. Вып. 2 / рэдкал. У. К. Коршук (адк. рэд.) [і інш.] – Мінск: БДУ, 2007. – С. 106–109. URL: http://www.hist.bsu.by/images/stories/files/nauka/izdania/tif/2/Gorbatcheva.pdf

6. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак ХХ ст.) / М. Біч, В. Яноўская, С. Рудовіч [і інш.]; Рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Экоперспектива, 2005. – С. 146-147, 279-281, 287-292, 407-408, 413-414, 423, 426-427, 434. Спасылка для спампоўкі пасля рэгістрацыі: http://www.twirpx.com/file/112967/

7. Голубев, А.В. «...Взгляд на землю обетованную»: из истории совет. культур. дипломатии, 1920-1930-х гг. / А. В. Голубев. – М.: Ин-т рос. истории РАН, 2004. 

8. Дадзіёмава В.У. Гісторыя музычнай культуры Беларусі да ХХ стагоддзя / В.У. Дадзіёмава. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2012. – С. 167-207. URL: http://www.bgam.edu.by/oldsite/bgam_ru/Dadiomova_O.%20The%20history%20of%20musical%20culture%20of%20Belarus%20before%20XX%20sentury.pdf

9. Дэвид-Фокс, М. Витрины великого эксперимента: культурная дипломатия Советского Союза и его западные гости, 1921–1941 годы / Майкл Дэвид-Фокс; [пер. с англ. В. Макарова]. – М.: Новое лит. обозрение, 2015.

10. Измайлов, Р.И. Кемализм и модернизационные процессы в Турции в 20–30-е годы ХХ века / Р.И. Измайлов // Издательский дом «Медина» [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.idmedina.ru/books/materials/turkology/1/turk_izmailov.htm

11. История восточных стран во второй половине XIX века // Черно-красный Фронт (ЧКФ) [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.libfront.org/2014/istoriya-vostochnyih-stran-1

12. Косенко, С.И. Генезис и эволюция культурной дипломатии Франции на протяжении эпох / С.И. Косенко // Вестник МГИМО. – 2013. – №4 (31). URL http://cyberleninka.ru/article/n/genezis-i-evolyutsiya-kulturnoy-diplomatii-frantsii-na-protyazhenii-epoh

13. Космач, В.А. Внешняя культурная политика Веймарской Германии в политической жизни страны и на международной арене (1919-1932 гг.) / В.А. Космач. – Витебск: Изд-во УО “ВГУ им. П.М. Машерова”, 2006.

14. Кравченко П.К. Экономические и культурныя связи БССР с зарубежными странами (1926 - 1932 гг.): Автореф. дис. ... канд. ист. наук. - Мн., 1976. - 23 с.

15. Куль-Сяльвестрава, С. Культура Беларусі ў канцы XVIII-сярэдзіна ХІХ ст. / С. Куль-Сяльвестрава // Бібліятэка гістарычных артыкулаў [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://jivebelarus.net/culture/culture-belarus-at-18-19-century.html. – Дата доступу: 07.08.2017.

16. Матвейчык, Д.Ч, Выгнаныя з роднага краю: Паслялістападаўская эміграцыя з Беларусі і Літвы (830-1870-я гады) / Д.Ч, Матвейчык. – Мінск: Лімарыус, 2011. – 200 с.

17. Международные культурые связи СССР и БССР в 1918-1991 гг. [Электронный ресурс]. – Режим дступа: http://diplomba.ru/work/37863. – Дата оступа: 08.08.2017.

18. Мирочицкий Л.П. Белорусско - чехословацкие культурные и научные связи. - Минск: Навука і тэхніка, 1981. - 119 с.

19. Неглинская, М.А. Современная живопись го-хуа / М.А. Неглинская [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://www.synologia.ru/a/Современное%20изобразительное%20искусство. – Дата доступа: 15.08.2017.

20. Радзюк, Аляксандр. Беларускія землі вачыма замежнікаў у першай палове ХІХ ст. / Аляксандр Радзюк // ARCHE-Пачатак. – 2013. URL: Павет. Старонка №1 горада Ліды і Лідскага павета [Электронны рэсурс]. – 17.07.2013. – Рэжым доступу: http://pawet.net/library/history/bel_history/radziuk/40/Беларускія_землі_вачыма_замежнікаў_у_першай_палове_ХІХ ст..html

21. Филимонов, Г.Ю. К вопросу об истории внешней культурной политики США / Г.Ю. Филимонов // Вестник РУДН. Серия «Международные отношения». – 2011. – № 4. – С. 89-97. URL: https://cyberleninka.ru/article/n/k-voprosu-ob-istorii-vneshney-kulturnoy-politiki-ssha

22. Фокин, Владимир Иванович. Международное сотрудничество в области культуры и СССР, 20 - 30-е годы ХХ века : диссертация ... доктора исторических наук : 07.00.15. - Санкт-Петербург, 2000. - 418 с. (URL доступ первых 40 страниц: http://search.rsl.ru/ru/record/01000299712, полный по запросу - http://dlib.rsl.ru/01000299712, автореферат - http://www.dissercat.com/content/mezhdunarodnoe-sotrudnichestvo-v-oblasti-kultury-i-sssr-20-30-e-gody-khkh-veka)

23. Эпоха американского и европейского влияния [Электронный ресурс]. – Режим доступа: https://www.e-reading.club/chapter.php/136744/5/Alpatov_-_Yaponiya__yazyk_i_kul%27tura.html

 

Семінар 6. Сістэма міжнародных культурных сувязяў перыяду "халоднай вайны" (1945-1989)

Пытанні для абмеркавання:

1. Фарміраванне пасляваеннай структуры культурных інстытутаў краін Еўропы.

2. Роля ЮНЕСКА ў развіцці міжнародных культурных сувязей у 1950-я-1980-я гг.

3. Асноўныя супярэчнасці сістэмы міжнародных культурных сувязяў перыяду "халоднай вайны".

4. Асноўныя напрамкі і поспехі міжнародных культурных сувязяў БССР у 1940-х-пач. 1980-х гг.

5. Асаблівасці міжнародных культурных сувязяў БССР у другой палове 1980-х-пач. 1990-х гг.

 

Пры падрыхтоўцы адказу на першае пытанне акрамя матэрыялу лекцыі дапамогуць артыкулы Г. Пашалідзіса і У. Вадап’янава (нумары 12 і 2 у спісе літаратуры), а таксама інтэрнэт-публікацы па гісторыі дзейнасці Саюза савецкіх таварыстваў дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі (нумар 7). Асаблівасцю гэтага перыяду з’яўлялася дэкаланізацыя. Былыя метраполіі шукалі новыя шляхі ўздзеяння на свае былыя калоніі. Неабходна назваць асноўныя культурныя інстытуты краін Еўропы, якія былі створаны ў гэты перыяд, звярнуць увагу на той факт, што акрамя “вялікіх дзяржаў” пытаннямі замацавання сваёй культурнай прысутнасці за мяжою займаліся і іншыя краіны (Балгарыя, Чэхаславакія, Венгрыя).

Асобна патрэбна распавесці пра рэгіянальнае культурнае супрацоўніцтва сацыялістычных краін, краін Савета Еўропы і поўначы Еўропы (тут дапаможа публікацыя пад нумарам 2 у спісе літаратуры), стварэнне і дзейнасць шэрагу міжнародных няўрадавых арганізацый (назваць асноўныя).

Адказ на другое пытанне рыхтуецца на падставе лекцыі і тэксту Дэкларацыі прынцыпаў міжнароднага культурнага супрацоўніцтва ЮНЕСКА 1964 г. (самастойны пошук у Інтэрнеце). Арганізацыя стала правапераемнікам міжнароднага камітэта Лігі Нацый па пытаннях інтэлектуальнага супрацоўніцтва і яго выканаўчай установы – Міжнароднага інстытута інтэлектуальнага супрацоўніцтва. Адным з першых дасягненняў ЮНЕСКА ў галіне культуры стала Сусветная канвенцыя аб аўтарскім праве, прынятая ў 1952 г. Дзейнасць Арганізацыі ў сферы культурнай спадчыны атрымала вядомасць падчас кампаніі па выратаванні нубійскай храмаў, разгорнутай у 1960 г. Нават падчас “халоднай вайны” і ў працэсе дэкаланізацыі ЮНЕСКА ўдавалася аб'ядноўваць навукоўцаў, спецыялістаў, праваабаронцаў і моладзь з розных краін свету.

Неабходна падрабязна спыніцца на пераказе асноўных палажэнняў Дэкларацыі прынцыпаў міжнароднага культурнага супрацоўніцтва 1966 г.

ЮНЕСКА першай прапанавала тэзіс, што культура з'яўляецца адным з найважнейшых кампанентаў развіцця. Сярод ключавых падзей у гэтай галіне варта адзначыць Сусветную канферэнцыю па палітыцы ў галіне культуры, якая прайшла ў Мехіка ў 1982 г.

Сярод асноўныя супярэчнасці сістэмы міжнародных культурных сувязяў перыяду "халоднай вайны" (трэцяе пытанне): 1) Захад vs. Усход: “Халодная вайна” была шмат у чым вайною культур. Палітызацыя культуры, якая ўзмацнілася міжваеннай прапагандай, у пасляваенны час ператварае культуру ў сродак ідэалогіі і сінонім ідэалогіі.

2) Поўнач vs Поўдзень. У эпоху распаду імперый, знешняя культурная палітыка была шырока разгорнута для захавання або развіцця эканамічных і культурных сувязяў паміж метраполіяй і былымі каланіяльнымі краінамі, забяспечваючы альтэрнатыўную, новую структуру інтэграцыі.

3) ЗША vs Еўропа. Глабальны ўздым англійскай мовы ў пасляваенны перыяд у спалучэнні з заваяваннем амерыканскай папулярнай культуры сусветнага і еўрапейскага культурных рынкаў зрабілі актуальнай канцэпцыю «культурнага імперыялізму».

Публікацыі В. Шадурскага, Л. Уласавай а таксама шосты том шасцітомнай “Гісторыі Беларусі” (адпаведна нумары 9, 1, 3 у спісе літаратуры) дапамогуць падрыхтаваць разгорнуты адказ на чацвёртае пытанне. Спачатку неабходна назваць абставіны, якія перашкаджалі шырокаму развіццю замежных сувязяў Беларусі ў пасляваенны перыяд. Затым ахарактарызаваць дзейнасць Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі (БелТД) і таварыства “Радзіма”.

Неабходна адзначыць розніцу ў формах міжнарожнага культурнага супрацоўніцтва БССР з сацыялістычнымі і капіталістычнымі краінамі, правесці канкрэтныя прыклады супрацоўніцтва. Асобна неабходна распавесці аб рэгіянальным супрацоўсніцтве, правядзенні Дзён культуры, літаратурных перакладах, супрацоўніцтве ў сферы кіно.

Пры падрыхтоўцы адказа на пятае пытанне неабходна выкарыстаць артыкул В. Шадурскага і шосты том шасцітомнай “Гісторыі Беларусі” (нумары 10, 3 у спісе літаратуры). Важная роля ў развіцці замежных сувязяў у доследны перыяд па-ранейшаму належала Беларускаму таварыству дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі. Змены ў знешняй і ўнутранай палітыцы Савецкага Саюза ў другой палове 1980-х гг. спрыялі пашырэнню грамадскіх кантактаў з арганізацыямі і зямляцтвамі суайчыннікаў, якія пражывалі ў ЗША, Канадзе, Аргенціне, Англіі, Бельгіі, Галандыі і іншых краінах. Узаемная цікавасць прывяла да стварэння ў верасні 1990 г. Згуртавання беларусаў свету "Бацькаўшчына". Неабходна назваць найбольш вядомых замежных даследчыкаў беларускай гісторыі, культуры, мовы.

Асобна трэба падкрэсліць культурны аспект гуманітарнага супрацоўніцтва, якое разгарнулася пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У гэты перыяд пашыраецца рух пародненых гарадоў.

Для паўнаты адказу трэба прывесці канкрэтныя прыклады кантактаў у розных сферах культуры.

 

Тэмы рэфератаў:

1. Дзейнасць БССР ў ЮНЕСКА ў 1954-1989 гг.

2. ЗША ў сістэме міжнародных культурных сувязяў 1945-1989 гг.

3. Асаблівасці міжнародных культурных сувязяў Францыі ў 1945-1989 гг.

 

Літаратура:

1. Власова, Л.В. БССР в международном культурном и научном сотрудничестве / организационно-правовые вопросы / Л.В. Власова. – Минск: Изд-во «Университетское», 1984. - 96 с.

2. Водопьянов, В.С. Сотрудничество государств Северной Европы в сфере культуры и образования / В.С. Водопьянов // Вестник МГИМО-Университета. – 2013. – № 5. URL: http://www.vestnik.mgimo.ru/sites/default/files/pdf/31akulturologiya_vodopyanov.pdf.

3. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 6. Беларусь у 1946-2009 гг. / Л. Лыч [і інш.]; рэдкал.: М. Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. — Мінск.: Современная школа, Экоперспектива, 2011. – 728 с.

4. Косенко, С.И. Генезис и эволюция культурной дипломатии Франции на протяжении эпох / С.И. Косенко // Вестник МГИМО. – 2013. – №4. URL http://cyberleninka.ru/article/n/genezis-i-evolyutsiya-kulturnoy-diplomatii-frantsii-na-protyazhenii-epoh.

5. Раманоўскі, Р. БССР і ЮНЕСКА на пераломе эпох: 1985-1991 гг. / Р. Раманоўскі // Белорусский журнал международного права и международных отношений 2004 — № 2. URL: http://evolutio.info/content/view/669/55/

6. Свилас, С. Ф. Деятельность Белорусской ССР в ЮНЕСКО (1954–1964 гг.) / С. Ф. Свилас. –Минск : БГУ, 2013. – 463 с. URL: http://elib.bsu.by/handle/123456789/97211.

7. Союз советских обществ дружбы и культурной связи с зарубежными странами // Российский центр науки и культуры в Ереване [Электронный ресурс]. – 24.11.2015. – Режим доступа: http://arm.rs.gov.ru/press/news/soyuz-sovetskih-obshchestv-druzhby-i-kulturnoy-svyazi-s-zarubezhnymi-stranami.

8. Филимонов, Г.Ю. К вопросу об истории внешней культурной политики США / Г.Ю. Филимонов // Вестник РУДН. Серия «Международные отношения». – 2011. – № 4. – С. 89-97.

9. Шадурский, Виктор. Культурное сотрудничество Беларуси со странами Центральной и Восточной Европы (1956-1985 гг.) / Виктор Шадурский // Белорусский журнал международного права и международных отношений. – 1998. – № 3. URL: http://evolutio.info/content/view/186/49/

10. Шадурский, Виктор. Развитие культурных связей Беларуси со странами Центральной и Западной Европы (1985-1991 гг.) / Виктор Шадурский // Белорусский журнал международного права и международных отношений. – 1999. – № 1. URL: http://evolutio.info/content/view/278/50/

11. Языкович, Л.В. Деятельность Белорусской ССР в ЮНЕСКО / Под ред. И.М.Игнатенко; АН БССР. Ин-т истории / Л.В. Языкович. – Минск: Наука и техника, 1986.– 61 с.

12. Paschalidis, Gregory. Exporting national culture: histories of Cultural Institutes abroad / Gregory Paschalidis // International Journal of Cultural Policy. – 2009. – №15:3. – Р. 275-289.

 

Семінар 7. Міжнародныя культурныя сувязі ў перыяд глабалізацыі

 

Пытанні для абмеркавання:

1. Асаблівасці міжнародных культурных сувязяў перыяду глабалізацыі.

2. Роля ААН і ЮНЕСКА ў развіцці міжнародных культурных сувязей у канцы ХХ-пачатку XXI ст.

3. Новыя формы культурнага супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь. Культурныя цэнтры.

4. Культурнае супрацоўніцтва ў рамках СНД.

5. Культурныя сувязі ў рамках ЕС.

 

Пры падрыхтоўцы адказа на першае пытанне неабходна выкарыстаць артыкул В. Астаф’евай і падрычнікі М. Багалюбавай і Ю. Нікалаевай (пазіцыі 1, 3, 4 у спісе літаратуры). Чалавецтва сёння пераходзіць ад мадэлі ізаляцыі да мадэлі глабалізацыі, упершыню ператвараючыся ў сваёй гісторыі ў сацыяльную цэласнасць, якая ахоплівае ўсіх людзей, якія жывуць на Зямлі. У сучасны перыяд назіраецца ўніфікацыя культур як вынік агрэсіўнай глабалізацыі (пазіцыя універсалізму) і дыферэнцыяцыя, дамінантай якой выступае захаванне этнакультурнай своеасаблівасці (партыкулярыстская пазіцыя). У навуковы ўжытак увайшлі паняцці “канвергенцыя” (развіццё падобных рыс двух ці больш культур у выніку дыфузіі паралельнага развіцця) і «гібрыдызацыя» (змешванне культур). Павелічэнне кантактаў з «чужымі» культурамі вядзе да ўскладнення ідэнтычнасці, і ў залежнасці ад асобы чалавека адбываецца альбо «размежаванне» з іншымі карцінамі свету, альбо прыняцце нормаў, стыляў, вобразаў жыцця як дапушчальных. Таму карціна свету становіцца або поліфанічнай («множная ідэнтычнасць»), г.зн. прыняцце кожнага структурнага кампанента не парушае яго самастойнасці, альбо гібрыднай – новай формай змешвання. Па ўсіх краінах і кантынентах распаўсюджваецца масавая спажывецкая культура заходняга тыпу. У выніку распаўсюджвання амерыканскіх каштоўнасцяў скарачаецца культурная прастора іншых культур, пазбаўляючы іх магчымасці захаваць сваю ўнікальнасць, быць адметнымі ад Амерыкі. Важным для любога этнасу з'яўляецца захаванне своеасаблівасці культуры як асновы для самаідэнтыфікацыі асобы. Пры адказе неабходна раскрыць асноўныя тэрміны, ахарактарызаваць асаблівасці, характэрныя для трансфармацыі грамадства пад уплывам амерыканскіх каштоўнасцяў. Акрамя гэтага на падставе матэрыяла лекцыі распавесці пра вызначэнне сучаснага прыяду культурных сувязей як “культурны капіталізм”.

Пры адказе на другое пытанне неабходна выкарыстаць артыкул В. Лазоркінай (нумар 9 у спісе літаратуры), а таксама тэксты Усеагульнай дэкларацыі аб культурнай разнастайнасці (ЮНЕСКА, 2001 г.) і Глабальнай павесткі для дыялогу паміж цывілізацыямі (ААН, 2001 г.). У 1992 г. праграмай дзеянняў ЮНЕСКА стала «Культура міру». Перыяд 2001-2010 гг. быў абвешчаны «Міжнародным дзесяцігоддзем культуры міру і ненасілля ў інтарэсах дзяцей планеты», а 2000 г. быў абвешчаны «Годам Культуры міру».

9 лістапада 2001 г. была прынята рэзалюцыя ААН аб Глабальнай парадку дня для дыялогу паміж цывілізацыямі. Практычным увасабленнем рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН стаў «Дыялог цывілізацый», які з'яўляецца сусветным грамадскім форумам. Найважнейшым этапам работы ЮНЕСКА стала прыняцце у 2001 г. Усеагульнай дэкларацыі аб культурнай разнастайнасці, якая з'яўляецца першым міжнародным прававым інструментам, прысвечаным культурнай разнастайнасці. Штогод 21 мая ЮНЕСКА адзначае Сусветны дзень культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця. У 2005 г. ЮНЕСКА прыняла Канвенцыю аб ахове і заахвочванні разнастайнасці форм культурнага самавыяўлення. Для рэалізацыі Канвенцыі быў створаны Глабальны Альянс за культурнае разнастайнасць. Неабходна таксама адзначыць праект ААН – «Альянс цывілізацый». У 2015 г. ЮНЕСКА распрацавала Стратэгію ўмацавання дзейнасці па абароне культуры і заахвочванню культурнага плюралізму ў выпадку ўзброенага канфлікту, разлічаны на шэсць гадоў.

Кніга Д. Крывашэя і артыкул У. Снапкоўскага і В. Лазоркінай (пункты 6, 12 у спісе літаратуры) дапамогуць пры падрыхтоўцы адказу на трэцяе пытанне. Неабходна адзначыць, што з афармленнем незалежнасці Рэспубліка Беларусь атрымала магчымасць самастойна ажыццяўляць сваю ўнутраную і знешнюю культурную палітыку, распрацоўваць нарматыўна-прававыя асновы міжнароднага культурнага ўзаемадзеяння, заключаць пагадненні з замежнымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі, фарміраваць механізм іх рэалізацыі. Асобна неабходна расказаць пра наладжванне і развіццё сувязей з беларускай дыяспарай, асноўных праграмных дакументах і ключавых падзеях.

Наступным аспектам з’яўляюцца двухбаковыя культурныя сувязі. Патрэбна сказаць пра асноўныя краіны-партнёры. Далей спыніцца на такой характэрнай рысе міжнародных культурных сувязяў Беларусі на сучасным этапе як пашырэнне ўдзелу ў няўрадавых арганізацыях. Асаблівай увагі патрабуе дзейнасць Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі.

Неабходна падрабязна распавесці пра такую з'яву ў культурнай прасторы Беларусі як актыўная дзейнасць замежных інфармацыйна-культурных цэнтраў.

Пры падрыхтоўцы адказу на чацвёртае пытанне неабходна выкарыстаць артыкул Д. Крывашэя (пункт 7 у спісе літаратуры). Прававую аснову міждзяржаўнага ўзаемадзеяння ў сферы культуры краін СНД заклала падпісанае 15 мая 1992 г. кіраўнікамі ўрадаў дзяржаў-удзельніц СНД Пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне культуры. Актыўную ролю ў фарміраванні прававой базы дзяржаў-удзельніц СНД адыгрывала Міжпарламенцкая асамблея дзяржаў-удзельніц СНД. У галіне культуры былі прыняты звыш двух дзесяткаў мадэльных законаў (назавіце асноўныя). Шмат мерапрыемстваў праводзіцца дзяржавамі Садружнасці ў рамках праграм культурнага развіцця (прывядзіце прыклады). Раскажыце пра асноўныя міжнародныя культурныя мерапрыемствы ў рамках СНД. У канцы адказу звярніце ўвагу на перашкоды на шляху культурнага супрацоўніцтва.

Артыкул В. Елескінай (пазіцыя 5 у спісе літаратуры) дапаможа падрыхтаваць адказ на пятае пытанне. Галоўным дакументам для культурнай палітыкі Еўрапейскага саюза з’яўляецца падпісаны ў 1992 г. у Маастрыхце Дагавор аб Еўрапейскім Саюзе (ахарактарызуйце аноўныя палажэнні адносна культурнага супрацоўніцтва). Пасля падпісання Маастрыхскага пагаднення, у красавіку 1992 г., камісія ЕС апублікавала даклад пад назваю “Новыя перспектывы для культурнага дзеяння Садружнасці”. Пасля стварэння юрыдычнай базы ў краінах ЕС пачалі дзейнічаць агульнаеўрапейскія культурныя праграмы (назавіце найбольш значныя). Дайце характарыстыку асобным. Са студзеня 2014 г. набыла моц новая праграма "Крэатыўная Еўропа». Раскажыце пра яе.

Агульнаеўрапейская культурная палітыка накіравана на захаванне культурнай ідэнтычнасці народаў, якія насяляюць ЕС. Іншы аспект культурнай палітыкі ЕС накіраваны на пераадоленне міжкультурных бар'ераў, «пашырэнне і распаўсюджванне ведаў аб культуры і гісторыі еўрапейскіх народаў». Яшчэ адзін аспект культурнай палітыкі ЕС датычыцца ўзаемадзеяння з краінамі, якія не ўваходзяць у Саюз. Культура ў знешніх адносінах ЕС з'яўляецца адным з трох галоўных элементаў Еўрапейскай парадку дня па культуры (2007). Значны крок наперад быў зроблены дзякуючы падрыхтоўчай праграме Еўрапарламента «Культура ў знешніх адносінах ЕС» (2013-14). Распавядзіце пра рэалізаваныя праекты ў рамках праграм “Культура +”, “Усходняе партнёрства”, “Далягляды 2020”.

У чэрвені 2016 г. была прынятая «Стратэгія міжнародных культурных сувязяў», прадстаўленая Еўрапейскай Камісіяй і Вярхоўным прадстаўніком ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі. Спыніцеся на яе характарыстыцы. У гэтым дапаможа адпаведная электронная публікацыя Еўрапейскага Саюза (нумар 14 у спісе літаратуры).

 

Тэмы рэфератаў:

1. Культурнае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з краінамі СНД.

2. Культура як «мяккая сіла» знешняй палітыкі.

Літаратура:

1. Астафьева, О.Н. Взаимодействие культур: динамика моделей и смыслов / О.Н. Астафьева / Вопросы социальной теории. – 2012. – Том IV. – С. 101 (С. 97-107). URL: https://iphras.ru/uplfile/root/biblio/vst/2012/07.pdf.

2. Бабыло, А.М. Национальные стратегии «мягкой силы» во внешней политике США, КНР и Росийской Федерации: основные направления и особенности регионального развития // Гуманитарные исследования в Восточной Сибири и на Дальнем Востоке. – 2015. – № 3. – С. 31-39. URL: https://cyberleninka.ru/article/n/natsionalnye-strategii-myagkoy-sily-vo-vneshney-politike-ssha-knr-i-rossiyskoy-federatsii-osnovnye-napravleniya-i-osobennosti.

3. Боголюбова, Н. М. Межкультурная коммуникация и международный культурный обмен : учебное пособие / Н. М. Боголюбова, Ю. В. Николаева. – СПб. : Издательство «СПбКО», 2009. – 416 с.; То же [Электронный ресурс]. - URL: http://biblioclub.ru/index.php?page=book&id=209858. – Дата доступа 06.07.2017.

4. Боголюбова, Н. М. Межкультурная коммуникация в 2 ч. Часть 2 : учебник для академического бакалавриата / Н. М. Боголюбова, Ю. В. Николаева. – М. : Издательство Юрайт, 2017. – 263 с.

5. Елескина, О.В. Некоторые аспекты культурной полиики ЕС / О.В. Елескина // Вестник Кемеровского государственного университета. – 2015. – № 3 (63). – Т. 2. – С. 115-119. URL http://vestnik.kemsu.ru/jour/article/view/1676/1657

6. Крывашэй Д.А. Дзяржаўная культурная палітыка ў Беларусі (1991–2010 гг.) / Д. А. Крывашэй. – Мінск : Беларуская навука, 2014. – 521 с. (Глава 7. Знешняя культурная палітыка).

7. Крывашэй, Д.А. Вопыт культурнага супрацоўніцтва Беларусі і краін СНД (канец ХХ – пачатак ХХІ ст.) / Д.А. Крывашэй // Актуальные проблемы международных отношений и дипломатии (1918 г. – начало ХХІ в.) : материалы II международной научно-практической конференции (Витебск, 23–24 апр. 2015 г.) / Вит. гос. ун-т ; редкол.: А.П. Косов (отв. ред.) [и др.]. – Витебск: ВГУ имени П.М. Машерова, 2015. – С. 307-311. URL: http://lib.vsu.by/xmlui/bitstream/handle/123456789/6483/Д.А.%20Крывашэй.pdf?sequence=1&isAllowed=y.

8. Лазоркина, О. Роль многосторонних институтов в международном культурном сотрудничестве // Труды факультета международных отношений: научный сборник. Вып. II. – Минск: БГУ, 2011. – С. 7-11. URL http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/5003/1/lazorkina_2011_trudy.pdf.

9. Лазоркина, О.И. Роль загранучреждений в реализации политики государства в области культуры / О.И. Лазоркина // Беларусь в современном мире = Беларусь у сучасным свеце: материалы XIV Междунар. конф., посвящ. 94-летию образования Белорусского государственного университета (Минск, 29 окт. 2015 г.) / редкол.: В. Г. Шадурский [и др.]. – Минск: Изд. центр БГУ, 2016.С. 304-306. URL: http://elib.bsu.by/handle/123456789/149092.

10. Най, Дж. «Мягкая» сила и американо-европейские отношения / Дж. Най // Smart Power Journal [Электронный ресурс]. – Режим доступа: http://smartpowerjournal.ru/soft-power/. – Дата доступа: 27.07.2017.

11. Русакова, О.Ф. Методологические проблемы категориального и инструментального анализа soft power / О.Ф. Русакова // Дискурс-Пи. – 2014. – № 1. – С. 68-74. URL: http://cyberleninka.ru/article/n/metodologicheskie-problemy-kategorialnogo-i-instrumentalnogo-analiza-soft-power.

12. Снапковский, В.Е. Международное культурное сотрудничество Республики Беларусь (1991-2011 гг.) / В.Е. Снапковский, О.И. Лазоркина // Журнал международного права и международных отношений. – 2011. – № 4. – С. 32-40. URL: http://elib.bsu.by/bitstream/123456789/17335/1/2011_4_JILIR_snapkovsky_lazorkina.pdf.

13. Шадурский, В.Г. Культурные связи Беларуси со странами Центральной и Западной Европы (1945 – 1990-е гг.) / В.Г. Шадурский. – Минск: БГУ, 2000. – 285 с.

14. A new strategy to put culture at the heart of EU international relations // European Commission. Press release database [electronic source]. – Mode of access: http://europa.eu/rapid/press-release_MEMO-16-2075_en.htm. Date of access: 13.08.2017.

 


4. РАЗДЕЛ КАНТРОЛЮ ВЕДАЎ

4.1 Пытанні для самаправеркі пры падрыхтоўцы да семінарскіх заняткаў


Поделиться с друзьями:

Типы оградительных сооружений в морском порту: По расположению оградительных сооружений в плане различают волноломы, обе оконечности...

Архитектура электронного правительства: Единая архитектура – это методологический подход при создании системы управления государства, который строится...

Типы сооружений для обработки осадков: Септиками называются сооружения, в которых одновременно происходят осветление сточной жидкости...

Особенности сооружения опор в сложных условиях: Сооружение ВЛ в районах с суровыми климатическими и тяжелыми геологическими условиями...



© cyberpedia.su 2017-2024 - Не является автором материалов. Исключительное право сохранено за автором текста.
Если вы не хотите, чтобы данный материал был у нас на сайте, перейдите по ссылке: Нарушение авторских прав. Мы поможем в написании вашей работы!

0.079 с.