Артыкул 128. Камiсii па археалагiчных аб'ектах i археалагiчных артэфактах — КиберПедия 

Типы оградительных сооружений в морском порту: По расположению оградительных сооружений в плане различают волноломы, обе оконечности...

Поперечные профили набережных и береговой полосы: На городских территориях берегоукрепление проектируют с учетом технических и экономических требований, но особое значение придают эстетическим...

Артыкул 128. Камiсii па археалагiчных аб'ектах i археалагiчных артэфактах

2017-08-07 274
Артыкул 128. Камiсii па археалагiчных аб'ектах i археалагiчных артэфактах 0.00 из 5.00 0 оценок
Заказать работу

 

1. У мэтах прыняцця рашэння аб аднясеннi (неаднясеннi) матэрыяльных аб'ектаў, якiя выяўлены выпадкова, да археалагiчных аб'ектаў або археалагiчных артэфактаў пры мясцовых выканаўчых i распарадчых органах абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню ствараюцца i дзейнiчаюць абласныя (Мiнская гарадская) камiсii па археалагiчных аб'ектах i археалагiчных артэфактах.

2. Абласныя (Мiнская гарадская) камiсii па археалагiчных аб'ектах i археалагiчных артэфактах:

2.1. разглядаюць iнфармацыю мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў базавага тэрытарыяльнага ўзроўню аб выпадкова выяўленых матэрыяльных аб'ектах;

2.2. праводзяць разгляд i аналiз матэрыяльных аб'ектаў на прадмет iх аднясення (неаднясення) да археалагiчных аб'ектаў або археалагiчных артэфактаў;

2.3. прымаюць рашэнне аб аднясеннi (неаднясеннi) матэрыяльнага аб'екта да археалагiчнага аб'екта або археалагiчнага артэфакта.

3. Рашэнне аб неаднясеннi матэрыяльнага аб'екта да археалагiчнага аб'екта або археалагiчнага артэфакта прымаецца ў выпадках, калi матэрыяльны аб'ект:

3.1. не з'яўляецца вынiкам жыцця i дзейнасцi чалавека;

3.2. узнiк менш за сто дваццаць гадоў таму назад;

3.3. не мае гiстарычнага, мастацкага, навуковага або iншага культурнага значэння.

4. У выпадку прыняцця абласнымi (Мiнскай гарадской) камiсiямi па археалагiчных аб'ектах i археалагiчных артэфактах рашэння аб аднясеннi (неаднясеннi) матэрыяльнага аб'екта да археалагiчнага аб'екта або археалагiчнага артэфакта выпiска з рашэння не пазней за тры каляндарныя днi з дня прыняцця рашэння накiроўваецца ў адпаведны мясцовы выканаўчы i распарадчы орган базавага тэрытарыяльнага ўзроўню.

5. Арганiзацыйнае i матэрыяльна-тэхнiчнае забеспячэнне дзейнасцi абласных (Мiнскай гарадской) камiсiй па археалагiчных аб'ектах i археалагiчных артэфактах ажыццяўляецца адпаведнымi мясцовымi выканаўчымi i распарадчымi органамi абласнога тэрытарыяльнага ўзроўню.

6. Рашэнне аб неаднясеннi матэрыяльнага аб'екта да археалагiчнага аб'екта або археалагiчнага артэфакта можа быць абскарджана ў суд.

 

Артыкул 129. Выкананне земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, ажыццяўленне iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў

 

1. Выкананне земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, ажыццяўленне iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў (далей, калi не вызначана iншае, - выкананне работ на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў) дазваляюцца па ўзгадненнi з мясцовым выканаўчым i распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, якое заснавана на адпаведным заключэннi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, толькi пасля распрацоўкi мер па ахове археалагiчных аб'ектаў.

Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў уключаюцца ў праектную дакументацыю на выкананне работ на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў.

2. Праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, ажыццяўленне iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў, за выключэннем помнiкаў археалогii, узгадняецца з Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.

Праектная дакументацыя на выкананне земляных, будаўнiчых, мелiярацыйных i iншых работ, ажыццяўленне iншай дзейнасцi на помнiках археалогii ўзгадняецца з Мiнiстэрствам культуры ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб адмiнiстрацыйных працэдурах.

3. Парадак рэалiзацыi мер па ахове археалагiчных аб'ектаў пры выкананнi работ на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў распрацоўваецца навуковымi арганiзацыямi i музеямi, якiм выдадзены дазвол на права правядзення археалагiчных даследаванняў.

4. Забеспячэнне распрацоўкi i фiнансаванне мер па ахове археалагiчных аб'ектаў пры выкананнi работ на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў ажыццяўляюцца юрыдычнымi асобамi, грамадзянамi, у тым лiку iндывiдуальнымi прадпрымальнiкамi, якiя з'яўляюцца заказчыкамi гэтых работ.

5. Юрыдычныя асобы, грамадзяне, у тым лiку iндывiдуальныя прадпрымальнiкi, якiя на падставе грамадзянска-прававога дагавора выконваюць работы на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў, нясуць адказнасць за невыкананне мер па ахове археалагiчных аб'ектаў, уключаных у праектную дакументацыю на выкананне работ на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў.

 

Артыкул 130. Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў пры выкананнi работ на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў

 

1. Меры па ахове археалагiчных аб'ектаў пры выкананнi работ на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў прадугледжваюць:

1.1. забарону работ на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў без узгаднення з мясцовым выканаўчым i распарадчым органам базавага тэрытарыяльнага ўзроўню, на тэрыторыi якога знаходзiцца археалагiчны аб'ект;

1.2. забарону навукова-даследчых i праектных работ на помнiках археалогii без атрымання дазволу на выкананне навукова-даследчых i праектных работ на матэрыяльных гiсторыка-культурных каштоўнасцях;

1.3. фiксацыю ўжо вядомых археалагiчных аб'ектаў;

1.4. абследаванне зоны выканання работ на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў у мэтах выяўлення няўлiчаных археалагiчных аб'ектаў, iх фiксацыю;

1.5. стварэнне iнжынернай абароны археалагiчных аб'ектаў;

1.6. археалагiчнае даследаванне археалагiчных аб'ектаў на падставе дазволу на права правядзення археалагiчных даследаванняў;

1.7. кансервацыю археалагiчных аб'ектаў у складзе будаўнiчага комплексу;

1.8. забарону пошуку археалагiчных артэфактаў, ажыццяўлення iншай дзейнасцi на тэрыторыi археалагiчных аб'ектаў з выкарыстаннем металашукальнiкаў, геарадараў i iншых тэхнiчных сродкаў i iнструментаў без дазволу на права правядзення археалагiчных даследаванняў;

1.9. iншыя меры, накiраваныя на захаванне, вывучэнне, недапушчэнне прычынення шкоды або знiшчэння археалагiчных аб'ектаў i археалагiчных артэфактаў.

2. Звесткi аб археалагiчных аб'ектах уключаюцца ў генеральныя планы гарадоў i iншых населеных пунктаў, горадабудаўнiчыя праекты дэтальнага планавання i iншыя горадабудаўнiчыя праекты.

Горадабудаўнiчыя праекты, якiя змяшчаюць звесткi аб археалагiчных аб'ектах, за выключэннем помнiкаў археалогii, падлягаюць узгадненню з Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi, а горадабудаўнiчыя праекты, якiя змяшчаюць звесткi аб помнiках археалогii, падлягаюць узгадненню з Мiнiстэрствам культуры.

 

ГЛАВА 18

БIБЛIЯТЭЧНАЯ СПРАВА

 

Артыкул 131. Бiблiятэчная справа. Асноўныя прынцыпы арганiзацыi бiблiятэчнай справы

 

1. Бiблiятэчная справа - напрамак культурнай дзейнасцi па стварэннi i развiццi бiблiятэк, фармiраваннi i апрацоўцы бiблiятэчных фондаў, арганiзацыi бiблiятэчнага, iнфармацыйнага i даведачна-бiблiяграфiчнага абслугоўвання карыстальнiкаў бiблiятэк, навукова-метадычным забеспячэннi дзейнасцi бiблiятэк.

2. Асноўнымi прынцыпамi арганiзацыi бiблiятэчнай справы з'яўляюцца:

2.1. рацыянальнае i аптымальнае размяшчэнне бiблiятэк у адпаведнасцi з дэмаграфiчным складам насельнiцтва i з улiкам асаблiвасцей развiцця асобных рэгiёнаў i галiн вытворчасцi;

2.2. узаемадзеянне бiблiятэк i ўзаемавыкарыстанне iх iнфармацыйных рэсурсаў, а таксама бiблiятэчных каталогаў, картатэк, баз даных, даведачных i бiблiяграфiчных выданняў, прызначаных для пошуку бiблiяграфiчнай i iншай iнфармацыi (далей - даведачна-бiблiяграфiчны апарат);

2.3. дзяржаўна-грамадскi характар кiравання бiблiятэчнай справай.

 


Поделиться с друзьями:

Папиллярные узоры пальцев рук - маркер спортивных способностей: дерматоглифические признаки формируются на 3-5 месяце беременности, не изменяются в течение жизни...

Эмиссия газов от очистных сооружений канализации: В последние годы внимание мирового сообщества сосредоточено на экологических проблемах...

История развития пистолетов-пулеметов: Предпосылкой для возникновения пистолетов-пулеметов послужила давняя тенденция тяготения винтовок...

Индивидуальные очистные сооружения: К классу индивидуальных очистных сооружений относят сооружения, пропускная способность которых...



© cyberpedia.su 2017-2024 - Не является автором материалов. Исключительное право сохранено за автором текста.
Если вы не хотите, чтобы данный материал был у нас на сайте, перейдите по ссылке: Нарушение авторских прав. Мы поможем в написании вашей работы!

0.016 с.